Сцяг Панядзелак, 20 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
23:32 09 мая 2024

Лукашэнка ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску

Лукашэнка ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску  Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 мая па традыцыі прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах у гонар Дня Перамогі. Кіраўнік дзяржавы ў Мінску ўсклаў вянок да манумента Перамогі. Да помніка таксама ляглі вянкі і кветкі ад кіраўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, Нацыянальнага сходу, судовага корпуса, сілавых структур, грамадскіх аб'яднанняў, дыпламатычнага корпуса, ветэранаў і духавенства. Аляксандр Лукашэнка і ўсе прысутныя на плошчы Перамогі ўшанавалі памяць загінулых герояў мінутай маўчання. Цырымонія прадоўжылася выкананнем дзяржаўнага гімна Беларусі і ўрачыстым маршам зводнай роты і аркестра ганаровай варты Мінскай ваеннай камендатуры. А на заканчэнне быў выкананы тэатралізаваны музычны нумар "Памятаем! Ганарымся! Не здрадзім!".

На здымку: Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час ускладання.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі