![Конкурс-пленэр па выцінанцы стартаваў у Гомелі Конкурс-пленэр па выцінанцы стартаваў у Гомелі](https://blr.belta.by/images/storage/photonews/000049_1716222661_19001_big.jpg)
У Гомельскай вобласці з 20 па 24 мая ўпершыню праходзіць адкрыты абласны конкурс-пленэр па выцінанцы. Творчай пляцоўкай для правядзення і рэалізацыі мерапрыемства выступіў Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці. У конкурсе прымаюць удзел майстры з Брагінскага, Гомельскага, Жыткавіцкага, Петрыкаўскага, Чачэрскага раёнаў, Гомеля і Мінска.
На здымку: у час адкрыцця фестывалю.