Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны
Персоны
Усе персоны

Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Нарадзіўся 30 жніўня 1954 г. у г.п. Копысь Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. У 1975 г. скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут ім. А.А. Куляшова, у 1985 г. – Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. У 1975-1977 гг. – інструктар палітаддзела Заходняй пагранічнай акругі. У 1977-1978 гг. – сакратар камітэта камсамола аддзела прадгандлю г. Магілёва, інструктар Кастрычніцкага райвыканкама г. Магілёва. У 1978-1990 гг. – адказны сакратар таварыства "Веды" г. Шклова, намеснік камандзіра роты па палітрабоце воінскай часці, намеснік старшыні калгаса "Ударнік" Шклоўскага раёна, намеснік дырэктара камбіната будаўнічых матэрыялаў г. Шклова, сакратар парткама калгаса імя У.І.Леніна, дырэктар саўгаса "Гарадзец" Шклоўскага раёна.

У 1990 г. выбраны народным дэпутатам Рэспублікі Беларусь. Узначальваў камісію Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па вывучэнні дзейнасці камерцыйных структур, створаных пры дзяржаўных органах кіравання. 10 ліпеня 1994 г. выбраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. 9 верасня 2001 г. выбраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь на другі тэрмін. 19 сакавіка 2006 г. выбраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь на трэці тэрмін. 19 снежня 2010 г. выбраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь на чацвёрты тэрмін. Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь, узначальвае Савет Бяспекі Рэспублікі Беларусь. Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. У 1997 г. выбраны Старшынёй Вышэйшага Савета Саюза Беларусі і Расіі. Са студзеня 2000 г. – Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы. У 2005–2006, 2008 гг. – Старшыня Міждзяржаўнага савета Еўразійскага эканамічнага супольніцтва.

У 1995 г. выбраны ганаровым акадэмікам Расійскай акадэміі сацыяльных навук. Узнагароджаны ордэнам Святога апостала Андрэя Першазванага (1996), ордэнам Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай I ступені (1998), ордэнам Хасэ Марці (2000, вышэйшая ўзнагарода Кубы), расійскім ордэнам "За заслугі перад Айчынай" II ступені (2001), ордэнам прападобнага Сергія Раданежскага I ступені (2002), Ганаровым Крыжам французскага Супраціўлення (2004), ордэнам Святога дабравернага князя Дзмітрыя Данскога I ступені (2005), ордэнам Свяціцеля Кірылы Тураўскага (2006), "Зоркай ордэна Архангела Міхаіла" (2007), ордэнам Святога Вялікага Роўнаапостальнага князя Уладзіміра I ступені (2007), вышэйшай узнагародай Венесуэлы – ордэнам Вызваліцеля (2007 ), ордэнам Франсіска Міранды I класа за заслугі перад Венесуэлай (2010).

Лаўрэат прэміі Андрэя Першазванага (1996), Міжнароднай прэміі імя М.А.Шолахава (1997), Міжнароднай прэміі святых роўнаапостальных Кірылы і Мяфодзія (2000), прэміі "За выдатную дзейнасць па ўмацаванні адзінства праваслаўных народаў" (2001), міжнароднай прэміі "Ганаровы мецэнат і Дабрачынец свету-2005" (2006). Узнагароджаны Ганаровай граматай Еўразійскага эканамічнага супольніцтва (2006), спецыяльнай узнагародай Еўрапейскага алімпійскага камітэта "За выдатны ўклад у алімпійскі рух" (2008). Атрымаў званне ганаровага доктара Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Т.Шаўчэнкі (2009). Ганаровы грамадзянін Каракаса (2010). Ганаровы доктар Бакінскага славянскага ўніверсітэта (2010).

Версія для друку

Топ-навіны

Да 9 працэнтаў панізілася стаўка рэфінансавання
Прэс-канферэнцыя аб заканадаўстве ў сферы будаўнічай дзейнасці пройдзе ў БЕЛТА 21 лістапада
Нацкамісія па правах дзіцяці будзе практыкаваць выезды на месцы для вырашэння праблемных пытанняў
Рапота: для беларуска-расійскай інтэграцыі 2019 год стаў самым інтэнсіўным
КДК арганізаваў гарачыя лініі па пытаннях бяспечнага знаходжання дзяцей у школах
Неарганізаванасць і безадказнасць - Лукашэнка назваў прычыны праблем у беларускім спорце
Мінадукацыі расказала аб новаўвядзеннях для забеспячэння сумленнага спаборніцтва на рэспубліканскай алімпіядзе
Першыя будаўнічыя нормы зацвердзілі ў Беларусі
Марзалюк аб сюжэце "Еўраньюс": няправільна выкарыстоўваць эпатажныя, беспадстаўныя заявы
У Беларусі 38,2 працэнта ўведзенага ў студзені-кастрычніку жылля пабудавана для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў
Да 50 працэнтаў упакоўкі беларускіх вытворцаў да 2035 года будзе экалагічна бяспечнай
СК Беларусі і American Express будуць абменьвацца данымі аб кіберзлачынствах
Лукашэнка: выступленне беларускіх канькабежцаў на этапе Кубка свету ў Мінску дрэннае
Беларусь і Расія прымуць праграму ўзгодненых дзеянняў у знешняй палітыцы
У Беларусі штогод усынаўляюць да 500 дзяцей
Лізавета Міснікава выступіць на "Еўрабачанні" пад нумарам 7
Макей: Беларусі і Расіі неабходна не дапусціць з'яўлення ў Еўропе ракет сярэдняй і меншай далёкасці
ЦВК абнародавала прозвішчы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання
"Белавія" ўводзіць безбагажныя тарыфы
Конкурс у галіне выяўленчага мастацтва аб'яўлены ў Беларусі