Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 красавіка 2024, 12:08

Сасновіч згуляе з Дарт у кваліфікацыі турніру WTA-1000 у Мадрыдзе

Фота Unsplash
Фота Unsplash
22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч першай з беларусак стартуе на турніры катэгорыі WTA-1000 у Мадрыдзе з прызавым фондам 7,8 млн еўра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў паядынку першага кваліфікацыйнага раўнда беларуска, якая займае 109-е месца ў сусветным рэйтынгу, сустрэнецца з брытанскай тэнісісткай Хэрыет Дарт, у якой 86-я пазіцыя. У выпадку поспеху ў гэтай сустрэчы Аляксандра Сасновіч пазмагаецца за выхад у асноўную сетку з пераможцай матчу паміж францужанкай Фіёнай Феро (154-ы нумар рэйтынгу WTA) і расійскай тэнісісткай Марыяй Цімафеевай (99).

Яшчэ дзве прадстаўніцы Беларусі пачнуць выступленне на грунтавых кортах іспанскай сталіцы з другога раўнда. Двухразовая чэмпіёнка гэтых спаборніцтваў другая ракетка планеты Арына Сабаленка сустрэнецца з пераможцай паядынку паміж полькай Магдай Лінет (48) і італьянкай Элізабетай Качарэта (54). У вырашальным паядынку мінулага года Сабаленка абыграла польскую тэнісістку Ігу Свёнтак, а ў 2021 годзе была мацнейшай за аўстралійку Эшлі Барці. Вікторыя Азаранка ў 1/16 фіналу будзе сапернічаць з пераможцай сустрэчы паміж прадстаўніцай Германіі Таццянай Марыяй (67) і амерыканскай тэнісісткай Пейтан Стэрнс (87). У Мадрыдзе Азаранка двойчы станавілася пераможцай парнага разраду (2011, 2023).

Турнір на адкрытых кортах Мадрыда завершыцца 5 мая, чэмпіёнка атрымае 1000 рэйтынгавых ачкоў і 963 тыс. еўра.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі