Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 красавіка 2024, 16:17

Майстар-класы і гала-канцэрт. Харэаграфічны конкурс "Дэнс кангрэс" пройдзе з 17 па 19 красавіка ў Мінску

Фота з архіва
Фота з архіва
12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. III Рэспубліканскі конкурс харэаграфічнага мастацтва "Дэнс кангрэс" пройдзе з 17 па 19 красавіка ў спартыўна-культурным цэнтры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (БДУКМ), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўстановы адукацыі.

Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях: "Сучасны танец" (катэгорыі "Сола", "Дуэт" і "Калектыў") і "Беларускі танец: традыцыя і навацыя" (катэгорыя "Калектыў").

У час конкурсу таксама пройдуць майстар-класы "Тэхналогія стварэння антуражнай харэаграфіі для ТБ-праекта", "Работа з фальклорнай першакрыніцай па стварэнні сцэнічнай харэаграфічнай кампазіцыі", "Значэнне базавых камбінацый для павышэння тэхнічнага майстэрства ў класічным танцы", "Развіццё лексікі ў лацінаамерыканскай праграме", "Азбука танца" і майстар-клас рэжысёра, харэографа, заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі Мікалая Андросава.

Цырымонія адкрыцця пройдзе 17 красавіка ў 14.00 у спартыўна-культурным цэнтры БДУКМ, цырымонія ўручэння ўзнагарод і гала-канцэрт пераможцаў пачнуцца 19 красавіка ў 12.00. Акрамя таго, у гэты ж дзень у 10.00 адбудзецца круглы стол з кіраўнікамі творчых калектываў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі