Жыхары Беларусі павінны самастойна вызначаць свой лёс і жыццё. Упэўненасць у гэтым выказала галоўны рэдактар газеты "Белорусы и рынок" Валянціна Вештарт у час тэлепраграмы "Клуб рэдактараў", паказанай 8 лістапада ў вячэрнім эфіры канала "Беларусь 1", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сярод іншых тэм медыяэксперты абмяняліся думкамі наконт звароту да кіраўніцтва Еўрасаюза, накіраванага пяццю апазіцыйна настроенымі беларускімі палітыкамі. У ім ЕС прапануецца пэўная "дарожная карта" і ўмовы для далейшага правядзення той ці іншай палітыкі ў адносінах да Беларусі.
"Я за дыскусію, за любыя звароты, пісьмы да каго заўгодна, але я ўпэўнена ў тым, што існуючыя праблемы мы павінны вырашаць толькі ў межах нашай краіны. І ніякая Еўропа, хто б ёй ні пісаў, гэтыя спадары або іншыя. Гэта не мае ніякага значэння. Мы павінны самі вырашаць свой лёс і жыццё, і ніхто нам не дапаможа", - падкрэсліла Валянціна Вештарт.
У сваю чаргу галоўны рэдактар газеты "СБ. Беларусь сегодня" Павел Якубовіч лічыць згаданы зварот вельмі нікчэмнай і вартай спачування спробай нагадаць аб сабе. "Нагадваць аб сабе трэба нейкімі сур'ёзнымі прапановамі і ідэямі, а не такімі глупствамі", - сказаў ён.-0-
