Ганна Каралёва. Фота Мінспорту
7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская лыжніца Ганна Каралёва паказала 34-ы рэзультат у першай гонцы на XXV Зімовых Алімпійскіх гульнях у Італіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На старт жаночага скіятлона 10+10 км выйшлі 70 дзяўчат. Пасля першай палавіны дыстанцыі класічным стылем Ганна займала 35-е месца, на другой частцы трасы каньковым ходам паднялася на радок уверх і ў выніку фінішавала 34-й, уступіўшы лідару шэсць мінут. Чэмпіёнкай стала шведка Фрыда Карлсан, серабро ўзяла яе суайчынніца Эба Андэрсан, бронза - у нарвежкі Хейдзі Венг.
Для Каралёвай Алімпіяда-2026 з'яўляецца першай у кар'еры. 10 лютага беларуску чакаюць спаборніцтвы ў класічным спрынце, 12 лютага Ганна прыме ўдзел у гонцы з раздзельнага старту. Лепшы рэзультат нашай лыжніцы ў кар'еры на Кубку свету - 33-я пазіцыя ў мас-старце на этапе месячнай даўнасці ў Італіі.
Сёння ў 18.00 па мінскім часе на дыстанцыі 3000 м выступіць беларуская канькабежка Марына Зуева. У наступныя дні на Гульнях будуць прадстаўлены нашы Вікторыя Сафонава (фігурнае катанне), Марыя Шканава (гарналыжны спорт), Ганна Гуськова, Ганна Дзяруга і Настасся Андрыянава (лыжная акрабатыка). XXV Зімовыя Алімпійскія гульні завершацца 22 лютага.-0-