Маючыя адбыцца сумесныя стратэгічныя беларуска-расійскія вучэнні "Захад-2017" будуць мець адкрыты характар. Перакананасць у гэтым выказаў у размове з карэспандэнтам БЕЛТА дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.
"На гэтыя вучэнні запрашаюцца наглядальнікі, прычым даволі вялікая колькасць, будуць міністры абароны некаторых краін, ваенныя аташэ, - сказаў Рыгор Рапота. - Таму вучэнні будуць мець даволі адкрыты характар. Прыходзьце, глядзіце, вывучайце, давайце сваю ацэнку".
Гаворачы аб мэтах вучэння, дзяржсакратар нагадаў, што ў Саюзнай дзяржаве створана рэгіянальная групоўка войскаў. "Сэнс гэтай групоўкі - чыста абарончы. Любое воінскае падраздзяленне, я ўжо не кажу аб групоўцы войскаў, калі яно створана, павінна захоўваць баяздольнасць. І таму ў задачы дзейнасці гэтай групоўкі ўваходзіць рэгулярнае правядзенне штабных вучэнняў, палявых вучэнняў, і гэта адно з такіх рэгулярных вучэнняў", - рэзюмаваў Рыгор Рапота.
