Сцяг Субота, 7 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
06 красавіка 2015, 14:21

Віктар Чайчыц: Cучасны падыход да барацьбы з сацыяльным утрыманствам значна адрозніваецца ад савецкай практыкі

Сучаснае заканадаўства аб барацьбе з дармаедствам значна адрозніваецца ад заканадаўства савецкіх часоў. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Рэспубліканскай калегіі адвакатаў Віктар Чайчыц.


Ён адзначыў, што, напрыклад, згодна з указам 1964 года "Аб узмацненні барацьбы з асобамі (гультаямі, дармаедамі, паразітамі), якія ўхіляюцца ад грамадска карыснай працы і вядуць антыграмадскі паразітычны лад жыцця" асобы, прызнаныя дармаедамі, высяляліся ў спецыяльна адведзеныя мясцовасці з канфіскацыяй маёмасці і абавязковым прыцягненнем да працы па месцы пасялення.


"Немагчыма жыць у грамадстве і быць незалежным ад яго. Аднак некаторыя бачаць сваю незалежнасць менавіта ў тым, каб жыць за кошт грамадства, а іншыя наадварот уласнай працай паляпшаюць не толькі сваё жыццё, але і жыццё грамадства ў цэлым", - лічыць Віктар Чайчыц. Ён звярнуў увагу, што дэкрэт нумар 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" якраз і накіраваны на тое, каб спыніць утрыманства за кошт іншых. "Кожны павінен уносіць свой пасільны ўклад, а тая катэгорыя грамадзян, якая мае сёння патрэбу ў падтрымцы грамадства і дзяржавы, таксама ўлічана ў дакуменце. Гэтыя людзі вызвалены ад адказнасці за няўдзел у фінансаванні дзяржаўных расходаў", - сказаў адвакат.


У той жа час, на думку старшыні РКА, калі пры рэалізацыі дакумента нехта, хто па аб'ектыўных прычынах не можа выплачваць гэты збор, будзе няўлічаны, дзяржава не пакіне яго без увагі. "Тым больш што адказнасць надыходзіць не аўтаматычна, а існуе працэдура прыцягнення да адказнасці за няўдзел у фінансаванні дзяржаўных расходаў", - адзначыў Віктар Чайчыц.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі