Сцяг Чацвер, 19 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
14 сакавіка 2016, 11:32
Уладзімір Дворнік

У рабоце са зваротамі грамадзян не бывае другарадных праблем

Уладзімір Дворнік

У рабоце са зваротамі грамадзян не бывае другарадных праблем. Такое меркаванне выказаў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік пасля прамой тэлефоннай лініі.

Паводле слоў кіраўніка рэгіёна, пачута павінна быць кожная просьба, і на кожнае пытанне павінен быць адказ. "Таму што праблема, з якой звяртаецца канкрэтны чалавек, на сёння можа быць для яго самай галоўнай", - лічыць Уладзімір Дворнік. А вось вырашэнне праблем часта залежыць ад добрасумленнасці чыноўнікаў, паколькі ў рабоце са зваротамі грамадзян закон толькі рэгламентуе прававыя адносіны, астатняе давяршаюць службовыя асобы.

Кожны трэці зварот, які паступіў у час папярэдніх прамых тэлефонных ліній старшыні Гомельскага аблвыканкама, быў вырашаны станоўча. Астатнія ў большасці сваёй або патрабуюць значных фінансавых затрат і пастаўлены на кантроль, або вычарпальна растлумачаны.

Так, напрыклад, пасля званка ў аблвыканкам у шэрагу населеных пунктаў Чачэрскага, Рэчыцкага, Гомельскага, Жыткавіцкага раёнаў прыведзены ў парадак дарогі, устаноўлена вулічнае асвятленне. Вырашаны пытанні водазабеспячэння ў гарадскім пасёлку Лельчыцы, Добрушскім і Буда-Кашалёўскім раёнах.

Па выніках зваротаў на прамыя лініі старшыні аблвыканкама аказана матэрыяльная і гуманітарная дапамога шматдзетнай сям'і з Гомельскага раёна, арганізавана закупка малака ў насельніцтва гарадскога пасёлка Уваравічы Буда-Кашалёўскага раёна, працаўладкаваны на работу незаконна звольнены супрацоўнік ЗАТ "Мазырлес".

12 сакавіка на прамую тэлефонную лінію паступіў 31 зварот. Жыхароў вобласці хвалявалі пытанні атрымання крэдытаў на будаўніцтва жылля, рамонт дарог і добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, працаўладкаванне, магчымасць рэабілітацыі ў рэспубліканскіх здраўніцах. На некаторыя з іх грамадзяне адразу ж атрымалі вычарпальныя адказы. У прыватнасці, Уладзімір Дворнік даў растлумачэнне па выкарыстанні чарнобыльскіх сродкаў, якія паступаюць з бюджэту. А вось у сувязі са зваротам з-за нясвоечасовай і некваліфікаванай медыцынскай дапамогі пажылому чалавеку ў ЦРБ Жлобінскага раёна кіраўнік рэгіёна запатрабаваў правесці службовае расследаванне і прымяніць да вінаватых самыя строгія меры пакарання.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі