Сцяг Чацвер, 19 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
09 кастрычніка 2014, 11:04

Сяргей Румас: Сітуацыя з падатковым манеўрам Расіі для Беларусі поўнасцю вырашана

Сітуацыя з падатковым манеўрам Расіі для Беларусі поўнасцю вырашана. Такое меркаванне 9 кастрычніка выказаў журналістам старшыня праўлення ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь", член Прэзідыума Саўміна, член Савета ЕЭК ад Беларусі Сяргей Румас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы лічым, што сітуацыя з падатковым манеўрам Расіі вырашылася, прэм'ер-міністру Беларусі ўдалося зафіксаваць тыя дамоўленасці, якія поўнасцю нівеліруюць уплыў падатковага манеўру на эканоміку Беларусі", - адзначыў Сяргей Румас. Ён падкрэсліў, што бакі парафіравалі праект змяненняў у пратакол размеркавання вывазных мытных пошлін, які прадугледжвае поўнае пакіданне ў бюджэце Беларусі ўсіх належных вывазных мытных пошлін на нафтапрадукты.

"Цяжка сказаць, якая гэта сума будзе ў 2015 годзе, таму што гэта будзе залежаць ад многіх фактараў, такіх як цана на нафту, карзіна нафтапрадуктаў, якія мы будзем пастаўляць на экспарт, але ўсе варыянты разлікаў паказваюць, што Беларусь атрымае ў 2015 годзе акрамя тых $1,5 млрд, аб якіх была дамоўленасць пры падпісанні дагавора аб стварэнні ЕАЭС, яшчэ не менш як $1 млрд - гэта страты, якія маглі б узнікнуць у сувязі з правядзеннем Расіяй вялікага падатковага манеўру", - паведаміў Сяргей Румас.

Такім чынам, паводле яго слоў, усе інтарэсы Беларусі ў 2015 годзе ўлічаны. "Пратакол падпісваецца на адзін год, і мы разлічваем, што ў 2015 годзе мы вернемся да гэтага пытання па вызначэнні нашага ўзаемадзеяння на 2016-ы і наступныя гады", - адзначыў Сяргей Румас.

Эфект ад стварэння ЕЭАС, на думку старшыні праўлення банка, эканоміка Беларусі будзе адчуваць паступова па ўсіх напрамках і ўсіх галінах. Не засталося ні адной галіны, інтарэсы якой не закрануў бы гэты дагавор, па кожнай галіне ёсць дарожная карта, дадаў ён.

"Рызык для Беларусі страціць сваю эканамічную незалежнасць няма, мы бачым толькі плюсы ў інтэграцыі і павінны выкарыстоўваць тыя перавагі, якія нам дае ўступленне ў ЕАЭС", - падкрэсліў Сяргей Румас.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі