Сцяг Чацвер, 19 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
03 лютага 2016, 15:06
Анатоль Ліс

Неабходнасць павышэння пенсійнага ўзросту наспела ў Беларусі

Анатоль Ліс
Старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, Член Савета Рэспублікі

У Беларусі наспела неабходнасць павышэння пенсійнага ўзросту. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Брэсцкага аблвыканкама, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Анатоль Ліс.

Тэма мэтазгоднасці павелічэння пенсійнага ўзросту актыўна абмяркоўваецца. Губернатар Брэсцкай вобласці лічыць, што для прыняцця правільнага рашэння спатрэбіцца час. "Калі палічыць колькасць людзей, якія дасягнулі пэўнага ўзроставага парога, то ў Беларусі ўжо неабходна павышаць пенсійны ўзрост. Але калі жыхары краіны не жадаюць гэтага, то дырэктыўнымі метадамі пытанне вырашацца не будзе. Спачатку трэба ўсё абмеркаваць. Калі грамадзяне самі ўсвядомяць, што гэта неабходна зрабіць, зразумеюць, што ім гэта дасць, толькі тады пытанне аб павелічэнні пенсійнага парога будзе вырашана", - падкрэсліў Анатоль Ліс.

Губернатар упэўнены, што пенсійны ўзрост трэба павышаць паэтапна, і Беларусь у гэтым напрамку робіць правільныя крокі. У свеце засталіся адзінкі краін, у тым ліку Расія, з невысокім пенсійным узростам.

"Вядома, тэма няпростая. Спецыялісты павінны яе прапрацаваць, вывучыць усе аспекты. У прыватнасці, пытанні занятасці насельніцтва, стварэння новых рабочых месц. Цяпер многія на пенсіі працуюць", - канстатаваў Анатоль Ліс.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі