Вячаслаў Даніловіч
Рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Курапаты павінны быць месцам аб'яднання грамадства, а не расколу. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вячаслаў Даніловіч.
"Стварэнне мемарыяла ў Курапатах - вельмі важная ініцыятыва і вельмі запатрабаваная. Неабходна зрабіць так, каб Курапаты сталі яднаючым цэнтрам, а не служылі для расколу грамадства. Вось якраз мемарыял і будзе такім месцам, куды любы чалавек зможа прыйсці, каб пакланіцца і аддаць даніну павагі тым, хто падпаў пад рэпрэсіі", - сказаў дырэктар Інстытута гісторыі.
На яго думку, магчымасць паўдзельнічаць у стварэнні мемарыяла павінен мець кожны чалавек. "Лічу, наступным крокам будзе правядзенне конкурсу эскізных праектаў", - адзначыў Вячаслаў Даніловіч.
