Дэкрэт нумар 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" накіраваны на выхаванне сацыяльнай адказнасці перад дзяржавай ва ўсіх катэгорый грамадзян. Такое меркаванне выказала карэспандэнту БЕЛТА начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Беларусі па Гомельскай вобласці Галіна Пашэд.
"Згодна з арт. 56 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, усе грамадзяне абавязаны прымаць удзел у фінансаванні дзяржаўных расходаў шляхам выплаты дзяржаўных падаткаў, пошлін і іншых плацяжоў. Гэта абсалютна правільнае патрабаванне. Прыняты дэкрэт будзе накіраваны на тое, каб выхоўваць сацыяльную адказнасць перад дзяржавай ва ўсіх катэгорый грамадзян", - сказала субяседніца.
На яе думку, дэкрэт нумар 3 дасць магчымасць рэалізаваць прынцып справядлівасці ў частцы выплаты падаткаў насельніцтвам. "Няправільна, калі грамадзяне, атрымліваючы немалыя даходы з неафіцыйных крыніц і карыстаючыся ўсімі дабротамі, якія прадастаўляюцца дзяржавай, ніяк не ўдзельнічаюць у фінансаванні сацыяльных праграм", - падкрэсліла Галіна Пашэд.
Таксама яна адзначыла, што на працягу апошніх некалькіх гадоў калектыў ІМПЗ па Гомельскай вобласці абмяркоўваў механізм спынення сацыяльнага ўтрыманства. "Лічу, што дакумент прыняты своечасова", - рэзюмавала начальнік падатковай інспекцыі.
Дэкрэт нумар 3 устанаўлівае абавязак грамадзян Беларусі, пастаянна пражываючых у рэспубліцы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў або ўдзельнічалі ў такім фінансаванні менш як 183 каляндарныя дні ў мінулым годзе, па выплаце збору ў памеры 20 базавых велічынь. Дакументам вызначаны вычарпальны пералік катэгорый грамадзян, якія вызваляюцца ад выплаты збору. У прыватнасці, гэта недзеяздольныя грамадзяне, інваліды, асобы маладзейшыя за 18 гадоў, жанчыны, якія дасягнулі ўзросту 55 гадоў, мужчыны, якія дасягнулі ўзросту 60 гадоў, і некаторыя іншыя катэгорыі грамадзян.Дэкрэт уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання і будзе прымяняцца да адносін, што ўзніклі з 1 студзеня 2015 года.
