Сцяг Субота, 7 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
14 снежня 2015, 16:24
Аляксандр Шумілін

Беларусь і ЗША маюць сур'ёзны патэнцыял для развіцця інавацыйнага супрацоўніцтва

Аляксандр Шумілін
Cтаршыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях

Беларусь і ЗША маюць сур'ёзны патэнцыял для развіцця навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва. Такое меркаванне выказаў 14 снежня ў час сустрэчы з дэлегацыяй навуковых колаў ЗША старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Аляксандр Шумілін, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ДКНТ.

"Беларусь і Злучаныя Штаты Амерыкі маюць сур'ёзны патэнцыял для развіцця навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва. Беларускія і амерыканскія вучоныя і даследчыкі могуць выконваць як сумесныя праекты, так і ў калабарацыі з міжнароднымі арганізацыямі ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, медыцынскага прыборабудавання і біятэхналогій", - падкрэсліў Аляксандр Шумілін.

Акрамя таго, Беларусь разглядае магчымасць усебаковага вывучэння амерыканскай сістэмы венчурнага фінансавання і прыцягнення капіталаў для рэалізацыі высокатэхналагічных праектаў і стварэння ў краіне інавацыйнай інфраструктуры.

Дэлегацыя навуковых колаў ЗША з 13 па 18 снежня знаходзіцца з візітам у Мінску для ўдзелу ў беларуска-амерыканскім семінары па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. У ходзе візіту запланаваны сустрэчы ў МЗС, ДКНТ, БДУ, Міністэрстве адукацыі і НАН Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі