Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
18 лістапада 2020, 15:50

Зарадныя станцыі для электрамабіляў

Доля рынку электрамабіляў у свеце да 2025 года дасягне 17%, а да 2030 года - 40% ад агульнай колькасці транспарту.

Паводле прагнозаў экспертаў, да 2030 года ў Беларусі будзе да 300 тыс. электрамабіляў.

У краіне створана і развіваецца электразарадная інфраструктура. З 2018 года рэалізуецца праграма стварэння дзяржаўнай зараднай сеткі*.

Дзяржаўны аператар - ВА "Беларуснафта" (брэнд Malanka).

Сёння сетка ЭЗС можа абслугоўваць да 15 тыс. электрамабіляў.

Сетка электразарадных станцый (ЭЗС) у Беларусі:

2014 год - 2 ЭЗС,

2015 год - 4 ЭЗС,

2017 год - 14 ЭЗС,

2018 год - 83 ЭЗС,

2019 год - 251 ЭЗС,

2020 год - да канца года запланавана 400 ЭЗС (усяго),

2021 год - запланавана 600 ЭЗС (усяго).

Да 2022 года пад брэндам Malanka (ВА "Беларуснафта") будзе працаваць больш за 600 зарадных станцый (134 Mode 3, 466 хуткіх Mode 4, якія даюць магчымасць папоўніць запас ходу на 32-35 км за 7 мін.).

У сетцы ЭЗС два тыпы станцый - Mode 3 і Mode 4.

ЭЗС Mode 3 - час зарадкі 6-8 гадзін;

ЭЗС Mode 4 - хуткая зарадка, за 15-30 мін. забяспечвае 80% зараду батарэі, за такі ж час электрамабіль папаўняе астатнія 20%.

Адлегласць паміж ЭЗС:

на трасе - 70-90 км,

у горадзе - пераважна 3-5 км.

Да 2030 года ў дзяржаўнай зараднай сетцы прадугледжана* 1304 ЭЗС з адлегласцю паміж станцыямі 50-70 км. Акрамя гэтага, будзе 25 суперхуткіх станцый.

*Пастанова Савета Міністраў ад 10 кастрычніка 2018 года №731 са змяненнямі і дапаўненнямі ад 19 верасня 2019 года №638, ад 28 жніўня 2020 года №511.

Крыніца: ВА "Беларуснафта".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі