Сцяг Чацвер, 13 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 мая 2024, 13:13

Рыжанкоў: свяшчэнная памяць пра герояў вайны ўвайшла ў генетычны код беларусаў

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Свяшчэнная памяць пра герояў Вялікай Айчыннай вайны ўвайшла ў генетычны код беларусаў. Аб гэтым заявіў журналістам першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў пасля цырымоніі ўскладання кветак да манумента "Танк-вызваліцель" ля Дома афіцэраў у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Павага да Перамогі, успамін пра сваіх дзядоў, прадзедаў, бацькаў, якія паклалі жыцці, каб мы жылі ў мірнай, квітнеючай Беларусі, - гэта ўжо глыбока ўнутры ў кожнага беларуса. Гэта нават не абавязак, а нешта неабходнае, што рухае намі, - сказаў Максім Рыжанкоў. - Гэта адрознівае нас, беларусаў, ад многіх іншых. Цана, якую заплаціў беларускі народ, настолькі высокая, што ў генетычным кодзе нашай нацыі яна глыбока пераплятаецца з іншымі трагедыямі, якія былі яшчэ да той вайны. Але гэта - самая страшная, самая блізкая па часе да нас".
Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта падкрэсліў, што генетычны код прымушае беларусаў рабіць усё магчымае, каб і ў далейшым свяціла мірнае неба над Беларуссю, каб голас краіны ў падтрымку мірных ініцыятыў на міжнародным узроўні гучаў моцна, кансалідаваў меркаванне ўсіх тых, хто выступае менавіта за ўзаемадзеянне, паступальнае развіццё, дружалюбнае развіццё ўсёй планеты.

Максім Рыжанкоў адзначыў, што ў гэтыя дні кожны, хто адчувае знутры такую патрэбнасць, мае магчымасць выказаць сваё стаўленне да мінулага, магчыма, сімвалічнымі жэстамі (гаворка ідзе пра ўскладанне кветак і вянкоў да помнікаў воінам-вызваліцелям. - Заўвага БЕЛТА), але жэстамі, што ідуць ад душы, ад сэрца, якіх патрабуе сутнасць чалавека.
Ён таксама паразважаў, чым небяспечна забыццё герояў Вялікай Айчыннай вайны і да чаго можа прывесці шлях, якім ідуць заходнія краіны. "Забыццё - гэта шлях да паўтарэння. Калі мы не хочам паўтарэння, то мы ставімся да гісторыі такім чынам (захоўваем гістарычную памяць, зберагаем помнікі. - Заўвага БЕЛТА). А ў іх усе перадумовы для таго, каб зноў прайсці гэты шлях. Мы гэтага не хочам, і яны не павінны хацець", - сказаў ён.

Трагічныя старонкі мінулага паказваюць маштабнасць працэсаў, якія адбываліся 80 гадоў таму, калі ў бездань трагедыі былі ўцягнуты цэлыя пакаленні, адзначыў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. "Увесь свет абавязаны ім, таму што гэтыя людзі маглі б тут спыніцца, іх зямля тут. Але яны ішлі далей (вызваляючы ўсю Еўропу, увесь свет ад карычневай чумы. - Заўвага БЕЛТА), таму што трэба было знішчыць фашызм, нацызм дашчэнту", - сказаў ён, дадаўшы, што пра гэта павінны памятаць і на Захадзе.

Паводле яго слоў, вялікая памяць жыве ў сэрцы беларусаў. Але яна павінна быць і ў сэрцы тых людзей, якія на Захадзе сёння маўкліва глядзяць, як у іх краінах зносяць помнікі. Яны павінны былі паказаць калектыўны пратэст кіраўнікам сваіх краін, якія прымаюць такія рашэнні па зносе помнікаў.
Максім Рыжанкоў заўважыў, што з Польшчай, у прыватнасці, Германія тады разабралася б і вырашыла пытанне канчаткова. Тым, што гэта краіна сёння ўвогуле існуе на карце свету, яна абавязана савецкаму салдату, але там пра гэта забываюць. "Сёння яны зноў хочуць паказаць, што яны самыя моцныя, самыя гераічныя. Але без Савецкай арміі ніякага гераізму не было б. І Польшчы сёння не існавала б", - сказаў на заканчэнне ён.

Напярэдадні Дня Перамогі і ў памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны ва ўскладанні кветак да манумента "Танк-вызваліцель" ля Дома афіцэраў прынялі ўдзел таксама супрацоўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі