
У Беларусі ўведзена забарона на наведванне лясоў у 113 раёнах*:
Брэсцкая вобласць - 16 раёнаў;
Віцебская - 20 (усе раёны, за выключэннем Браслаўскага);
Гомельская - 21;
Гродзенская - 16 (усе раёны, за выключэннем Гродзенскага);
Мінская - 19 (усе раёны, за выключэннем Капыльскага, Лагойскага, Мядзельскага);
Магілёўская - 21.
У іншых раёнах дазваляецца:
- знаходзіцца ў лясных масівах толькі там, дзе ёсць спецыяльна абсталяваныя месцы адпачынку, стаянкі для турыстаў;
- раскладаць агонь толькі ў мангалах або на спецыяльна абсталяваных (абкладзеных каменем ці абараных) вогнішчах.
Забараняецца:
- уязджаць на ўсе лясныя дарогі**;
- самастойна адкрываць апушчаныя шлагбаумы на ўездах у лес.
Штрафы:
- за парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках альбо забароны на іх наведванне, якое не прывяло да прычынення ўрону, - папярэджанне або штраф да 25 БВ***;
- за распальванне вогнішча ў забароненых месцах - папярэджанне або штраф да 12 БВ.
Прычына часовых забарон - высокі клас пажарнай небяспекі:
- сухое надвор'е;
- адсутнасць ападкаў.
Асноўная прычына пажараў - чалавечы фактар. Людзі выпальваюць сухую расліннасць, у выніку парываў ветру агонь пераходзіць у лясны фонд, часта церпіць маёмасць насельніцтва.
За суткі (па стане на 6.00 25 чэрвеня) ліквідавана 14 пажараў у экасістэмах:
- 6 лясных пажараў на агульнай плошчы больш за 0,67 га;
- 2 тарфяныя пажары на агульнай плошчы 0,062 га;
- 6 пажараў травы і кустоў на агульнай плошчы 0,95 га.
* Па стане на 9.00 25 чэрвеня 2021 года.
** За выключэннем дарог агульнага прызначэння, якія праходзяць праз лясныя масівы.
*** Базавая велічыня цяпер складае Br29.
Крыніцы: Міністэрства лясной гаспадаркі, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.