Сцяг Чацвер, 9 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
20 красавіка 2020, 12:40

Забарона на наведванне лясоў

У Беларусі ўведзена забарона на наведванне лясоў у 71 раёне*:

Брэсцкая вобласць - 16 раёнаў;

Гомельская - 20 (усе раёны за выключэннем Акцябрскага);

Гродзенская - 16 (усе раёны за выключэннем Навагрудскага);

Мінская - 14 (усе раёны за выключэннем Бярэзінскага, Вілейскага, Капыльскага, Крупскага, Лагойскага, Любанскага, Мядзельскага, Слуцкага);

Магілёўская - 5 (Горацкі, Мсціслаўскі, Магілёўскі, Слаўгарадскі, Чэрыкаўскі).

У іншых раёнах дазваляецца:

знаходзіцца ў лясных масівах толькі там, дзе ёсць спецыяльна абсталяваныя месцы адпачынку, стаянкі для турыстаў;

раскладаць агонь толькі ў мангалах або на спецыяльна абсталяваных (абкладзеных каменем або абараных) вогнішчах.

Забараняецца:

уязджаць на ўсе лясныя дарогі**;

самастойна адкрываць апушчаныя шлагбаумы на ўездах у лес.

Штрафы:

за парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках альбо забароны на іх наведванне, што не прывяло да прычынення ўрону, - папярэджанне або штраф да 25 БВ***;

за распальванне вогнішчаў у забароненых месцах - папярэджанне або штраф да 12 БВ.

Прычына часовых забарон - высокі клас пажарнай небяспекі:

- сухое надвор'е;

- няма ападкаў.

Асноўная прычына пажараў - чалавечы фактар. Людзі выпальваюць сухую расліннасць, у выніку парываў ветру агонь пераходзіць у лясны фонд, часта церпіць маёмасць насельніцтва.

За суткі (па стане на 6.00 20 красавіка) ліквідавана 58 пажараў у экасістэмах:

13 лясных пажараў на агульнай плошчы больш за 14,94 га;

1 тарфяны пажар на агульнай плошчы 0,002 га;

44 пажары травы і кустоў на агульнай плошчы 35,287 га.

* Па стане на 9.00 20 красавіка 2020 года.

** За выключэннем дарог агульнага прызначэння, якія праходзяць праз лясныя масівы.

*** Базавая велічыня цяпер складае Br27.

Крыніцы: Міністэрства лясной гаспадаркі, МНС.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі