Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
20 снежня 2019, 11:52

Вышэйшая адукацыя ў Беларусі

У Беларусі налічваецца:

устаноў вышэйшай адукацыі - 51 (42 дзяржаўныя, 9 прыватных);

студэнтаў - 268,1 тыс. (117,5 тыс. научаюцца за кошт бюджэтных сродкаў, 150,6 тыс. - на платнай аснове);

выкладчыкаў - 20,3 тыс. (на аднаго прыпадае каля 13 студэнтаў).

У 2018/2019 навучальным годзе прынята 58,9 тыс. студэнтаў (26,3 тыс. навучаюцца за кошт бюджэтных сродкаў, 32,5 тыс. - на платнай аснове), выпушчана 64,9 тыс. спецыялістаў.

Самыя папулярныя ў 2018/2019 навучальным годзе профілі адукацыі:

камунікацыі; права; эканоміка; кіраванне; эканоміка і арганізацыя вытворчасці - 30,8% агульнай колькасці навучэнцаў;

тэхніка і тэхналогіі - 20,8%;

педагогіка - 9%;

сельская і лясная гаспадарка; садова-паркавае будаўніцтва - 9%;

ахова здароўя - 7,6%.

Колькасць выпускнікоў, якія падлягалі ў 2018 годзе размеркаванню і накіраванню на работу, - 19,3 тыс. З іх 99,9% атрымалі накіраванне на работу, 0,1% атрымалі права на самастойнае працаўладкаванне.

Колькасць студэнтаў-іншаземцаў, якія навучаюцца ва ўстановах вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, - 16,7 тыс. У тым ліку:

з Туркменістана - 47,8% агульнай колькасці замежных студэнтаў,

з Кітая - 10,2%,

з Расіі - 8,7%.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі