Сцяг Чацвер, 9 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
21 лістапада 2019, 11:18

Рэспубліканская антытытунёвая акцыя

21 лістапада - Сусветны дзень некурэння*

У Беларусі штогод па ініцыятыве Міністэрства аховы здароўя праводзіцца рэспубліканская антытытунёвая інфармацыйна-адукацыйная акцыя.

Мэта акцыі - павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб выніках спажывання тытуню, матывацыя на здаровы лад жыцця.

Першы пункт Еўрапейскіх рэкамендацый па барацьбе з ракам гаворыць:

- не курыце (курэнне з'яўляецца частай прычынай заўчаснай смерці);

- калі курыце - перастаньце (спыненне курэння да пачатку развіцця раку або іншых захворванняў прадухіляе павышэнне рызыкі развіцця тытунезалежных хвароб);

- калі не можаце кінуць курыць, то не курыце ў прысутнасці некурцоў (курэнне аказвае неспрыяльнае ўздзеянне на здароўе навакольных).

Курцы страчваюць каля 18 гадоў патэнцыяльнага жыцця. Тытунь правакуе развіццё 18 форм раку ў чалавека.

У Беларусі, паводле вынікаў STEPS-даследавання, курыць:

- 48,4% мужчын,

- 12,6% жанчын.

Сярод людзей ва ўзросце ад 18 да 69 гадоў штодзень курыць 29,6% насельніцтва краіны. Да 2020 года прадугледжана** змяншэнне іх колькасці да 24,5%.

Дзякуючы антытытунёвым мерам, праводзімым у Беларусі, колькасць спажыўцоў тытуню зніжаецца (на 12% у параўнанні з 2001 годам).

З 27 ліпеня 2019 г. уступіў у сілу антытытунёвы дэкрэт №2. Дакумент садзейнічае прадухіленню негатыўнага ўплыву курэння на стан здароўя сучаснага і будучых пакаленняў.

* Сусветны дзень некурэння адзначаецца штогод у трэці чацвер лістапада па ініцыятыве Міжнароднага саюза па барацьбе з ракам.

** Дзяржаўная праграма "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь" на 2016-2020 гады.

Крыніца: Міністэрства аховы здароўя, адкрытыя крыніцы.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі