Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
22 студзеня 2020, 15:16

Рэкамендацыі ў сувязі з успышкай пнеўманіі ў кітайскім Ухані

У горадзе Ухань правінцыі Хубэй зарэгістравана ўспышка пнеўманіі каранавіруснай этыялогіі*.

Пасольства Беларусі ў КНР дало агульныя рэкамендацыі беларусам, якія знаходзяцца на тэрыторыі Кітая:

пазбягаць кантактаў з жывёламі, птушкамі;

адмовіцца ад наведвання рынкаў морапрадуктаў, жывой птушкі і жывёл, ферм;

не ўжываць сырыя або недастаткова тэрмічна апрацаваныя прадукты жывёльнага паходжання (малако, яйка, мяса, птушку, морапрадукты);

пазбягаць цесных кантактаў з людзьмі з сімптомамі ВРІ;

мыць рукі з вадкім мылам і вадой;

выкарыстоўваць антысептычныя сродкі на спіртавой аснове;

праводзіць гігіену рук, асабліва перад дакрананнем да рота, носа або вачэй, а таксама пасля кантакту з поручнямі, дзвярнымі ручкамі;

пры чханні або кашлі прыкрываць рот і нос папяровай сурвэткай.

Выпадкі заражэння зафіксаваны таксама ў Рэспубліцы Карэя, Японіі і Тайландзе.

* Каранавірусы - сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выяўлены ў 1965 годзе. Імі могуць заражацца людзі, свойская жывёла, свінні, буйная рагатая жывёла, птушкі. Каранавірусы могуць пашкоджваць дыхальную сістэму, страўнікава-кішачны тракт, нервовую сістэму.

Крыніца: пасольства Беларусі ў КНР.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі