Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
30 красавіка 2020, 14:44

Памятка для пацыента - 3

Патрабаванні да дамашняй абстаноўкі і догляду пацыента:

пастаяннае вільготнае прыбіранне памяшканняў;

праветрыванне і апрацоўка абеззаражвальнымі сродкамі ўсіх паверхняў.

Пры непасрэдным кантакце з хворым:

не набліжацца да хворага бліжэй, чым на 1 метр;*

насіць медыцынскую маску і аднаразовыя пальчаткі;

перад і пасля кантакту мыць рукі 20-40 секунд;

карыстацца аднаразовымі папяровымі ручнікамі.

ВАЖНА:

выкарыстаныя пальчаткі, ручнікі і маскі трэба ўпакаваць у асобны кантэйнер (пакет) і толькі потым выносіць з пакоя;

мыць рэчы пацыента можна звычайным спосабам, але забаронена іх устрэсваць;

посуд дастаткова памыць з мыйным сродкам.

Калі ў члена сям'і з'яўляюцца сімптомы ВРІ (гарачка, кашаль, боль у горле, ускладненае дыханне), з ім варта абыходзіцца як з магчымым інфіцыраваным COVID-19 і неадкладна патэлефанаваць лечачаму ўрачу або ў хуткую дапамогу.

Пацыенту, якому выстаўлены дыягназ COVID-19, неабходна помніць аб адказнасці за выхад з дома або кватэры.

* Выключэнне - кормячыя маці.

Крыніца: Міністэрства аховы здароўя

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі