Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
11 снежня 2018, 15:54

Хто часцей за ўсё наведвае Беларусь па бязвізавым рэжыме

Паводле даных на 29 лістапада, магчымасцямі 30-дзённага бязвізавага знаходжання ў Беларусі скарысталіся амаль 179 тыс. грамадзян розных краін, у тым ліку:

Германія - больш за 28 тыс.,

Польшча - больш за 16 тыс.,

Італія - больш за 15 тыс.,

Вялікабрытанія - каля 12 тыс.,

ЗША - каля 12 тыс.,

Францыя - каля 8 тыс.,

Нідэрланды - больш за 6 тыс.,

Латвія - больш за 6 тыс.,

Швецыя - больш за 6 тыс.,

Літва - больш за 5 тыс.

Умова прыезду ў Беларусь без візы - прыбыццё і вылет праз Нацыянальны аэрапорт Мінск (не распаўсюджваецца на асоб, якія прыбываюць у Беларусь авіярэйсамі з Расіі, а таксама маюць намер ажыццявіць вылет у аэрапорты Расіі).

Пры сабе неабходна мець:

пашпарт;

страхавы поліс на суму не менш як 10 тыс. еўра (можна аформіць пасля прылёту);

грошы - не менш як 2 базавыя велічыні на кожны дзень знаходжання*.

* БВ складае Br24,5.

Крыніца: Міністэрства спорту і турызму.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі