Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
16 кастрычніка 2020, 14:34

Харчовая бяспека Беларусі

Беларусь адносіцца да краін з самадастатковай вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі і з'яўляецца лідарам у СНД па вытворчасці на душу насельніцтва*:

бульбы - 648 кг,

мяса - 132 кг,

малака - 785 кг.

Займае 5-е месца ў СНД па вытворчасці на душу насельніцтва збожжа (778 кг) і 4-е месца па вытворчасці агародніны (197 кг).

Спажыванне асноўных прадуктаў харчавання ў 2019 годзе (на душу насельніцтва):

мяса і мясапрадукты - 97 кг,

малако і малочныя прадукты - 246 кг,

яйкі - 264 шт.,

бульба і бульбапрадукты - 175 кг,

агародніна, бахчавыя культуры і прадукты іх перапрацоўкі - 152 кг,

фрукты, ягады і прадукты іх перапрацоўкі - 97 кг.

Спажыванне асноўных прадуктаў харчавання ў 2010 годзе:

мяса і мясапрадукты - 84 кг,

малако і малочныя прадукты - 247 кг,

яйкі - 292 шт.,

бульба і бульбапрадукты - 183 кг,

агародніна, бахчавыя культуры і прадукты іх перапрацоўкі - 149 кг,

фрукты, ягады і прадукты іх перапрацоўкі - 65 кг.

Удзельная вага продажу прадуктаў харчавання беларускай вытворчасці ў рознічным тавараабароце арганізацый гандлю ў I паўгоддзі 2020 года:

яйкі - 100%,

сметанковае масла - 99,9%,

мяса і мясныя прадукты - 99,7%,

морква - 96,6%,

сыры - 92,1%,

цукар - 90,2%,

бульба - 89,5%.

На пачатак 2020 года ў Беларусі працавала каля 17 тыс. харчовых магазінаў (28% ад агульнай колькасці магазінаў). У разліку на 10 тыс. жыхароў прыпадае 18 харчовых магазінаў.

* Тут і далей - даныя за 2019 год.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі