Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
08 красавіка 2024, 15:29

ЦЭ і ЦТ - 2024

ЦЭ і ЦТ - 2024 Уступная кампанія ў ВНУ Беларусі праводзіцца ў форме цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ), цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) і ўнутраных экзаменаў.

ЦЭ і ЦТ пройдуць у адзіныя тэрміны для выпускнікоў 2024 года, выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў.

Графік правядзення ЦЭ і ЦТ*:

27 мая:

ЦЭ па прадмеце на выбар (для 11-класнікаў),

ЦТ па прадмеце на выбар (для выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў).

30 мая:

ЦЭ па беларускай або рускай мове (для 11-класнікаў),

ЦТ па беларускай або рускай мове (для выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў).

3 і 6 чэрвеня:

ЦТ па прадмеце на выбар (для ўсіх абітурыентаў)

Дэталёвы графік* правядзення ЦТ:

беларуская мова - 30 мая;

руская мова - 30 мая;

грамадазнаўства - 27 мая, 6 чэрвеня;

матэматыка - 27 мая, 3 чэрвеня;

біялогія - 27 мая, 3 чэрвеня;

замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) - 27 мая, 3 чэрвеня;

хімія - 27 мая, 6 чэрвеня;

фізіка - 27 мая, 6 чэрвеня;

гісторыя Беларусі - 27 мая, 6 чэрвеня;

геаграфія - 27 мая, 3 чэрвеня;

сусветная гісторыя (навейшы час) - 27 мая, 3 чэрвеня.

Рэзервовыя дні для ЦТ:
19, 21, 23 чэрвеня.

Рэзервовыя дні для ЦЭ:
21, 23 чэрвеня,
іншыя тэрміны - 19, 21 жніўня;

Рэгістрацыя
- на ЦЭ ажыццяўляецца ўстановамі адукацыі,
- на ЦТ ажыццяўляецца самастойна (з 9 па 22 красавіка).

ЦЭ прадугледжаны ў 144 пунктах здачы, ЦТ - у 40 пунктах.

Сертыфікаты ЦТ будуць выдавацца з 1 ліпеня.

У 2024 годзе ў Беларусі колькасць выпускнікоў 11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі складзе 55,4 тыс.

*згодна з пастановай Міністэрства адукацыі ад 12 сакавіка 2024 г. №28.

Крыніцы: Міністэрства адукацыі, РІКВ.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі