Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
03 снежня 2020, 15:13

Ёлачныя базары

З 19 снежня ў Беларусі пачнецца продаж абавязковага атрыбута Новага года - хвойных дрэў.

19 снежня перадсвяточны гандаль пачнуць лясгасы Брэсцкай і Віцебскай абласцей,

20-21 снежня - лясгасы Гродзенскай вобласці,

21 снежня - лясгасы Мінскай вобласці,

23 снежня - лясгасы Гомельскай і Магілёўскай абласцей.

Продаж навагодніх дрэў, у тым ліку ў кадках, і букетаў будзе арганізаваны ў гандлёвых кропках, лясгасах і лясніцтвах.

Усяго па краіне будзе больш за 1,1 тыс. ёлачных базараў.

У Мінску яны будуць працаваць 21-31 снежня з 10.00 да 19.00.

Цэны на жывыя елкі ў лясніцтвах:

да 1 м - ад Br10,

1-2 м - ад Br12,

2-3 м - ад Br17*.

Напярэдадні свят узмацняецца ахова ляснога фонду. За нарыхтоўку дрэў без дазвольных дакументаў прадугледжаны штраф для фізасоб ад 5 да 50 базавых велічынь**.

*Цэны пазначаны без уліку праводзімых у гандлёвых сетках скідак і акцый.

**Цяпер 1 БВ складае Br27.

Крыніца: Міністэрства лясной гаспадаркі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі