Сцяг Серада, 1 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 мая 2020, 18:43

Урад вызначыў пералікі дакументаў і даведак, тэрмін дзеяння якіх прадаўжаецца на 3 месяцы

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад вызначыў, тэрмін дзеяння якіх дакументаў і даведак прадаўжаецца на 3 месяцы. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 20 мая 2020 года нумар 299, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Даведкі і дакументы застануцца дзеючымі яшчэ тры месяцы, калі тэрмін іх дзеяння заканчваецца з 30 красавіка па 31 ліпеня 2020 года.

У пералік адмінпрацэдур па заявах грамадзян, тэрмін дзеяння выдадзеных даведак або іншых дакументаў па якіх прадаўжаецца на тры месяцы, увайшлі 202 працэдуры. Сярод іх выдача і абмен пашпарта або пасведчання бежанца, выдача вадзіцельскага пасведчання, медыцынскай даведкі аб стане здароўя, даведак аб знаходжанні на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, аб займаемым жылым памяшканні і складзе сям'і, аб месцы жыхарства, а таксама назначэнне дапамогі па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, выдача пасведчанняў інвалідаў і інш.

У пераліку адмінпрацэдур для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў - 167 працэдур.

Прадаўжаецца таксама тэрмін дзеяння 11 дакументаў, выдадзеных фізічным і юрыдычным асобам, індывідуальным прадпрымальнікам, і іншых рашэнняў.

У той жа час, нягледзячы на прадаўжэнне тэрміну дзеяння даведак, іншых дакументаў і рашэнняў, грамадзяне, юрасобы і ІП могуць звярнуцца ва ўпаўнаважаныя органы за адмінпрацэдурамі і выдачай дакументаў у звычайным парадку.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, што ўзніклі з 30 красавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі