Сцяг Нядзеля, 24 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 мая 2024, 09:29

У Беларусі ўбрана амаль 84 працэнты траў

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўбрана 83,7 працэнта траў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 30 мая, травы першага ўкосу скошаны на 581,6 тыс. га, што складае 41,4 працэнта запланаваных плошчаў. Усяго траў убрана 83,7 працэнта з плошчы 486,7 тыс. га. Нарыхтавана 28,8 тыс. т сена (4,11 працэнта), 2618 млн т сенажу (19,7 працэнта) і 180,4 тыс. т сіласу (0,88 працэнта). Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць больш за 9,8 млн т кармавых адзінак травяных кармоў, на гэты момант нарыхтавана 8 працэнтаў.

Аднагадовымі травамі засеяна 227,6 тыс. га (93,2 працэнта).-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі