Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

У Беларусі аб'яўлены конкурс інвестпраектаў малога бізнесу

Эканоміка 17.07.2019 | 09:29
Фота з архіва
Фота з архіва

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў з 17 па 31 ліпеня прымае заяўкі ад суб'ектаў малога прадпрымальніцтва на ўдзел у конкурсе інвестыцыйных праектаў для атрымання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства эканомікі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У конкурсе могуць прыняць удзел суб'екты малога прадпрымальніцтва, якія зарэгістраваны і ажыццяўляюць дзейнасць у Беларусі, а таксама маюць права на атрыманне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі ў адпаведнасці з указам нумар 255 "Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва".

Размова ідзе аб інвестпраектах па наступных напрамках: стварэнне, развіццё і пашырэнне вытворчасці тавараў (работ, паслуг); арганізацыя, развіццё вытворчасці, рэалізацыя экспартна арыентаванай, імпартазамяшчальнай прадукцыі; вытворчасць прадукцыі, накіраванай на энерга- і рэсурсазберажэнне; укараненне новых тэхналогій.

Дзяржпадтрымка аказваецца ў форме прадастаўлення грошай на ўмовах пазыкі ў памеры да Br204 тыс. і маёмасці на ўмовах фінансавай арэнды (лізінгу) таксама да Br204 тыс. Пры гэтым агульная сума фінансавай падтрымкі аднаго суб'екта не можа перасягаць Br255 тыс.

Суб'екты малога прадпрымальніцтва, якія перамаглі ў конкурсе, атрымліваюць падтрымку на ўмовах тэрміновасці і вяртальнасці да пяці гадоў.

Агульная сума грашовых сродкаў, што накіроўваецца Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў на аказанне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі па выніках гэтага конкурсу, - Br991 тыс. 946,06.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Прафілактыка ўкусаў змей У Беларусі жывуць тры віды змей: вуж, мядзянка, гадзюка звычайная (адзіная ядавітая).