Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 снежня 2022, 14:44

Нацбанк з 12 снежня выключыць еўра з карзіны замежных валют

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк Беларусі з 12 снежня выключае еўра з карзіны замежных валют, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацбанка.

"У 2022 годзе назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя павелічэння аб'ёмаў знешняга гандлю з Расіяй і іншымі краінамі ЕАЭС, а таксама Кітаем. Адначасова адбываецца пашырэнне выкарыстання нацыянальных валют гандлёвых партнёраў пры ажыццяўленні знешнеэканамічных плацяжоў. Пры гэтым на фоне скарачэння тавараабароту з краінамі Еўрапейскага саюза разлікі ў еўра зменшыліся", - растлумачылі ў Нацбанку.

У такіх умовах змянілася структура гандлёвых аперацый у ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа". Адбылося павелічэнне аб'ёму здзелак з расійскім рублём і іх долі ў агульным аб'ёме біржавых таргоў пры адначасовым зніжэнні аб'ёму і ўдзельнай вагі аперацый з еўра. У сувязі з гэтым праўленне Нацыянальнага банка прыняло рашэнне аб выключэнні з 12 снежня 2022 года еўра з пераліку валют, што ўваходзяць у склад карзіны замежных валют, і ўстанаўленні вагаў валют пры разліку кошту карзіны на наступных узроўнях: для расійскага рубля - 60 працэнтаў, долара ЗША - 30 працэнтаў, кітайскага юаня - 10 працэнтаў.

Пры гэтым правядзенне таргоў еўра на Беларускай валютна-фондавай біржы прадоўжыцца, а афіцыйны курс беларускага рубля да еўра будзе ўстанаўлівацца на аснове інфармацыі аб крос-курсе еўра да долара ЗША на міжнародных фінансавых рынках.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі