Сцяг Субота, 18 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 студзеня 2024, 16:10

Мінпрам зацвердзіў стратэгію развіцця і ўдасканалення работы галіновай ТПС на 2024-2025 гады

Фота з архіва
Фота з архіва
4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства прамысловасці зацвердзіла стратэгію развіцця і ўдасканалення работы галіновай тавараправоднай сеткі, зборачных і сумесных вытворчасцей, сэрвісных і лагістычных цэнтраў з доляй беларускага капіталу за мяжой на 2024-2025 гады. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ведамства. 

Стратэгічнымі мэтамі развіцця тавараправоднай сеткі вызначаны ўтрыманне пазіцый на традыцыйных, пашырэнне прысутнасці і замацаванне на перспектыўных рынках, забеспячэнне загрузкі вытворчых магутнасцей прадпрыемстваў, павелічэнне аб’ёмаў продажаў.

Па стане на 1 снежня мінулага года зарэгістравана 77 уласных суб’ектаў ТПС з доляй капіталу прадпрыемстваў Мінпрама. Міністэрства сумесна з падведамнымі прадпрыемствамі на пастаяннай аснове аналізуе дзейнасць суб’ектаў ТПС і пры неабходнасці праводзіць яе рэарганізацыю і аптымізацыю.

У мінулым годзе захавана дадатная дынаміка ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з замежнымі краінамі. Экспарт Мінпрама дасягне, паводле ацэнкі, $6,5 млрд і перасягне максімальны за дзесяцігоддзе ўзровень на 7,3 працэнта. Дадатная дынаміка экспартных паставак склалася і па выніках работы ТПС прадпрыемстваў Мінпрама: аб’ём паставак прадукцыі на знешнія рынкі за студзень - верасень мінулага года ўзрос на чвэрць.

Міністэрства прамысловасці надае вялікае значэнне развіццю знешняга гандлю дзяржавы. Практычна ўся прадукцыя, якая вырабляецца прадпрыемствамі галіны і пастаўляецца на экспарт, патрабуе абавязковага гарантыйнага і паслягарантыйнага тэхнічнага суправаджэння, што ў многім вызначае наяўнасць разгалінаванай тавараправоднай сеткі арганізацый галіны на замежных рынках. Асноўнай задачай Мінпрама і падведамных арганізацый у далейшым перыядзе стане фарміраванне прагрэсіўнай тавараправоднай сеткі, якая адпавядае сусветным стандартам, для павелічэння аб’ёмаў экспартных паставак.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі