Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 лютага 2021, 17:33

Інфляцыя ў Беларусі ў студзені склала 1,1 працэнта

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў студзені 2021 года ў параўнанні са снежнем 2020-га склаў 101,1 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, залежныя ад уплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у студзені ў параўнанні са снежнем склаў 101 працэнт.

Цэны на харчовыя тавары ў студзені выраслі на 1,5 працэнта ў параўнанні са снежнем, на нехарчовыя - на 1,3 працэнта. Паслугі ў студзені ў параўнанні са снежнем падаражэлі на 0,3 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі