Сцяг Серада, 1 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 снежня 2021, 15:26

Галоўчанка: у Беларусі ў 2022 годзе плануецца эканамічны рост не меншы за 2 працэнты

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў 2022 годзе плануецца эканамічны рост не меншы за 2 працэнты. Аб гэтым прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў сёння журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прэзідэнт некалькі разоў удакладніў, што галоўная задача - спрацаваць не горш, чым у бягучым годзе. Гэта значыць, мы не ставім перад сабой нейкіх завоблачных задач. У першую чаргу мы рэалісты і разумеем, у якіх умовах давядзецца працаваць у наступным годзе. Санкцыйны націск, безумоўна, будзе аказваць уплыў на эканоміку. Пандэмічная тэма не сыходзіць з парадку дня. Гэта, зразумела, накладвае адбітак на работу сусветнай эканомікі. Зноў краіны ўводзяць каранціны, лакдаўны. Яшчэ невядома, як будзе развівацца гэта сітуацыя", - сказаў прэм'ер-міністр.

Ён адзначыў, што ў бягучым годзе ўжо давялося сутыкнуцца з беспрэцэдэнтным ростам кошту лагістычных паслуг, а сусветная эканоміка ў цэлым у стане хаосу. "Таму прагназаванне цяпер - справа не вельмі ўдзячная. Менавіта разумеючы гэта, кіраўнік дзяржавы такую задачу і паставіў (пастарацца захаваць бягучы ўзровень у развіцці эканомікі. - Заўвага БЕЛТА). Але тым не менш для сябе мы, зразумела, плануем эканамічны рост на ўзроўні не меншым за 2 працэнты. Хоць нам гавораць, што гэтага немагчыма будзе дасягнуць. Але ўжо шмат гадоў гавораць. На шчасце, мы гэтыя прагнозы абвяргаем", - заявіў Раман Галоўчанка.

"Мы рэалісты, разумеем, у якіх умовах давядзецца працаваць, але задачу росту для сябе ставім. І, вядома, асноўным рэзервам росту будзе знешні попыт", - дадаў прэм'ер-міністр.

У наступным годзе ўрад таксама сканцэнтруецца на барацьбе з інфляцыяй, адпаведныя задачы паставіў кіраўнік дзяржавы: яна не павінна перасягнуць 6 працэнтаў.

Раман Галоўчанка растлумачыў, што ў бягучым годзе інфляцыя стала сусветнай праблемай, з ёй сутыкнуліся і партнёры Беларусі па Еўразійскім эканамічным саюзе. "І ў наступным годзе пэўны ўплыў захаваецца, але сітуацыя супакоіцца. Ужо цяпер мы па выніках кастрычніка бачым, што інфляцыя запаволілася. І за 23 дні лістапада рост цэн склаў усяго 0,2 працэнта. За месяц гэта будзе, можа, 0,3 працэнта. Гэта стандартны ўзровень цэнавага росту, які мы мелі ў неінфляцыйныя гады", - адзначыў прэм'ер-міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі