Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Белкаапсаюз: у лідарах па нарыхтоўцы агародніны Брэсцкая вобласць, яблыкаў - Магілёўская

Эканоміка 20.08.2019 | 09:42
Фота з архіва
Фота з архіва

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сярод рэгіёнаў у лідарах па нарыхтоўцы агародніны Брэсцкая вобласць, па нарыхтоўцы яблыкаў - Магілёўская, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Белкаапсаюза.

Паводле інфармацыі на 19 жніўня, агуркоў закуплена 6,9 тыс. т (у тым ліку ў насельніцтва 5,1 тыс. т), капусты - 5,8 тыс. т (у насельніцтва 5 тыс. т), таматаў - 3,2 тыс. т (у насельніцтва - 1,7 тыс. т), яблыкаў - 10,2 тыс. т (у тым ліку ў насельніцтва - 8,8 тыс. т). Завяршыўся сезон нарыхтоўкі чарніц, нарыхтоўчыя арганізацыі Белкаапсаюза закупілі 1,4 тыс. т гэтых ягад.

Закупачныя цэны на бульбу складаюць Br0,4-0,7 за 1 кг, агуркі - Br0,6-0,9, таматы - Br0,3-0,7, капусту - Br0,4-0,7. Кілаграм таварных яблыкаў можна здаць па Br0,4-1, апад - па Br0,1-0,18. Лісічкі прымаюць па Br5 за 1 кг, белыя грыбы - па Br6-10.

У цэлым за 7 месяцаў арганізацыі спажыўкааперацыі закупілі сельгаспрадукцыі і сыравіны на суму Br192,5 млн (у тым ліку насельніцтву выплачана Br115,1 млн).

Для зручнасці насельніцтва і максімальнага набліжэння прыёманарыхтоўчай сеткі да месцаў вытворчасці прадукцыі ў сістэме Белкаапсаюза працуюць 700 прыёманарыхтоўчых пунктаў, звыш 5 тыс. сельскіх магазінаў, 750 штатных нарыхтоўшчыкаў. Дадаткова да сезона масавых нарыхтовак плодаагародніннай і дзікарослай прадукцыі прымаюцца на работу каля 1 тыс. пазаштатных нарыхтоўшчыкаў. Кожнае райпо таксама арганізуе ад трох да дзесяці сезонных прыёманарыхтоўчых пунктаў - як стацыянарных, так і з дапамогай раз'язных нарыхтоўшчыкаў. Для атрымання інфармацыі і аператыўнага рэагавання на звароты грамадзян па пытаннях нарыхтовак арганізавана работа гарачых ліній у Белкаапсаюзе, аблспажыўсаюзах і райпо.

У Белкаапсаюзе нагадалі, што ў насельніцтва ёсць магчымасць не толькі здаваць прадукцыю, але і самастойна прадаваць яе на 125 кааператыўных рынках - гэта каля 40 тыс. гандлёвых месцаў ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі.

Белкаапсаюз займаецца закладкай і захоўваннем сельскагаспадарчай сыравіны ў міжсезонны перыяд. Для гэтага прадугледжана 120 сховішчаў ёмістасцю 27,6 тыс. т. Штогод арганізацыі спажыўкааперацыі праводзяць закладку на міжсезонны перыяд бульбы і плодаагародніннай прадукцыі. У бягучым годзе плануецца закупіць бульбы для гэтых патрэб 34,4 тыс. т, агародніны - 48 тыс. т, пладоў і ягад - 80 тыс. т, дзікарослай прадукцыі - 3 тыс. т.

"Для замарозкі і захоўвання дзікарослай прадукцыі ў сістэме спажывецкай кааперацыі ёсць 287 халадзільных камер ёмістасцю больш за 6 тыс. т. Каб забяспечыць гэтай прадукцыяй рознічны гандаль і грамадскае харчаванне, а таксама прадаваць яе на кірмашах і пастаўляць на экспарт, у Глускім і Іванаўскім райпо працуюць спецыялізаваныя лініі па глыбокай замарозцы", - дадалі ў Белкаапсаюзе.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзень без аўтамабіля ў Мінску Дзень без аўтамабіля завяршае Еўрапейскі тыдзень мабільнасці, мэта якога - прыцягнуць насельніцтва да выкарыстання альтэрнатыў аўтамабільнаму транспарту.