Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
08 верасня 2020, 13:06

На выстаўцы ў НЦСМ гукі мовы паўстануць як вобразы

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект Сяргея Багласава "Вобразы гукаў славянскай азбукі" пакажуць 10 верасня ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі арганізатары.

Сяргей Багласаў вядомы як аўтар праектаў рэстаўрацыі Траецкага прадмесця, Мінскай ратушы. Ён зацікавіўся ў 1970-я гады гісторыяй узнікнення славянскай азбукі. "Вывучаючы формаўтварэнне як архітэктар, у гэтым праекце майстар стварае сваю ўласную мастацка-лінгвістычную канцэпцыю: гукі могуць быць прадстаўлены як вобразы. Напрыклад, "щ" гучыць казытліва, "ч" - змрочна, а "б" - цвёрда, як барацьба. Гэтыя эмацыянальныя вобразы знайшлі непасрэднае адлюстраванне ў графічных формах літар", - расказалі ў цэнтры.

Паводле слоў арганізатараў, кожная з 27 маляўнічых работ Сяргея Багласава ўяўляюць сабой кадзіроўку гуку ў візуальны вобраз, які створаны на аснове традыцыйнага абрысу адпаведнай літары славянскай азбукі. Акрамя таго, кожны твор суправаджаецца характэрным гукавым шэрагам слоў. Глядач аказваецца ў незвычайнай сітуацыі, адначасова чытаючы тэкст і разглядаючы жывапіс.

Убачыць экспазіцыю можна па 11 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі