Фота з сацсетак
25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Кафедральнай плошчы ў цэнтры Вільнюса праходзіць акцыя пратэсту "Рукі прэч ад свабоднага слова!", паведамляюць літоўскія СМІ.
Паводле даных СМІ, удзельнікаў акцыі аказалася так шмат, што яны запоўнілі ўсю плошчу і суседнія вуліцы. Сярод арганізатараў акцыі - Асацыяцыя прафесійных журналістаў Літвы і Асамблея культуры.
"Мы бачым, што кіруючым недастаткова таго, што пад вокнамі парламента збіраюцца дзясяткі тысяч людзей", - гавораць арганізатары, якія заклікалі далучыцца да пратэсту не толькі жыхароў Вільнюса, але і іншых населеных пунктаў.
Падставай для правядзення маштабных акцый пратэсту сталі спробы літоўскіх палітыкаў зрабіць замах на незалежнасць нацыянальнага вяшчання.-0-