25 красавіка, Петрыкаў /Кар. БЕЛТА/. Петрыкаў павінен быць не горшы за Салігорск. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у ходзе рабочай паездкі ў Петрыкаўскі раён, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што Петрыкаў з'яўляецца зонай адказнасці "Беларуськалія". Гэта звязана з тым, што ў раёне дзейнічае Петрыкаўскі горна-абагачальны комплекс ААТ "Беларуськалій", які быў уведзены ў эксплуатацыю пяць гадоў таму.
"Я даручаў, што зона адказнасці новай калійнай фабрыкі - Петрыкаў, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Петрыкаў павінен быць не горшы за Салігорск".

У сувязі з гэтым Прэзідэнт пацікавіўся, якія адносіны складваюцца паміж мясцовымі органамі ўлады і кіраўніцтвам беларускага прамысловага гіганта. Як расказалі кіраўніку дзяржавы, штогод старшыня райвыканкама і кіраўнік "Беларуськалія" сумесна зацвярджаюць праграму сацыяльных і гаспадарчых мэт, якая ў далейшым выносіцца на разгляд аблвыканкама.
"Гэта значыць, вы плануеце кожны год мерапрыемствы?" - удакладніў Прэзідэнт у старшыні райвыканкама Аляксандра Верамеева.
"Так, мы вызначаем мерапрыемствы, фінансавую падтрымку на закупку абсталявання. У 2025 годзе мы ўкамплектавалі Петрыкаўскую ЦРБ з улікам дапамогі "Беларуськалія", - растлумачыў кіраўнік Петрыкаўскага раёна.

Прэзідэнту таксама далажылі, што частку гаспадарак раёна плануюць перадаць "Беларуськалію", уключыўшы іх у холдынг "Беларуськалій-Агра". Размова ідзе аб тых сельскагаспадарчых прадпрыемствах, якія з'яўляюцца патэнцыяльна праблемнымі. У сувязі з гэтым беларускі лідар звярнуў увагу на важнасць шэфскай дапамогі - у гэтым выпадку сельскагаспадарчым прадпрыемствам раёна з боку "Беларуськалія". Пры гэтым кадравыя пытанні на тых ці іншых прадпрыемствах павінны заставацца ў веданні мясцовых органаў улады.
"Няхай укладваецца ("Беларуськалій". - Заўвага БЕЛТА), але тэхналогіі, кадры - гэта твая зона адказнасці. Няхай прапануе кадры, але ты павінен гэта кантраляваць, - сказаў Аляксандр Лукашэнка кіраўніку Петрыкаўскага раёна. - У нас жорсткая вертыкаль: Прэзідэнт - старшыні аблвыканкамаў - старшыні райвыканкамаў. Прымаць рашэнні ты павінен, асабліва кадравыя. Гэта найважнейшае пытанне, і не мне табе нагадваць, што такое кадры".-0-