Фота арганізатараў
25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выставу работ мастакоў тэатра "Тэатральныя сезоны" прадставілі ў Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказала старшы навуковы супрацоўнік галерэі Марыя Гапіенка.
На выставе прадстаўлены эскізы касцюмаў, дэкарацыі, макеты і фотаэксплікацыі спектакляў, інсталяцыі. Усё гэта яскравае адлюстраванне насычанага творчага жыцця, якое бурліць у вялікіх і малых тэатральных прасторах.
Наведвальнікі змогуць убачыць больш за 100 увасобленых фантазій, створаных майстрамі візуальнай рэжысуры для спектакляў "Гамлет", "Пігмаліён", "Шляхціц Завальня", "Брама неўміручасці", фільмаў "Казка пра зорнага хлопчыка", "Пітэр Пэн", балета "Маскарад", а таксама анімацыйных фільмаў.
"У экспазіцыі ёсць як работы маладых тэатральных мастакоў і сцэнографаў, якія ставяць спектаклі ў беларускіх тэатрах, так і работы мэтраў, якія стварылі залатую эпоху беларускага тэатра і кіно. Сярод удзельнікаў выставы - уладальнікі прэміі імя Ушакова, лаўрэаты Нацыянальнай тэатральнай і іншых прэмій, пераможцы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў", - адзначыла Марыя Гапіенка.
На яе думку, асаблівую цікавасць выклічуць экспанаты са спектакля "Майстар і Маргарыта" Маладзёжнага тэатра эстрады - эскізы і часткі дэкарацый вялікага памеру.
"Зноў нашы выставачныя залы сталі пляцоўкай, на якой сустракаюцца самыя вядомыя і любімыя беларускія тэатры і іх самыя смелыя творчыя задумы. Выстава работ мастакоў тэатра - гэта заўсёды свята, створанае чараўнікамі, якія ўмеюць ператвараць сцэну ў дзіўны свет, прымушаючы гледача рабіць падарожжы па розных краінах, эпохах, сусветах, не пакідаючы ўтульнага крэсла. Сцэнографы Беларусі валодаюць унікальным бачаннем тэатра", - дадала яна.
Экспазіцыя прадоўжыць работу па 7 чэрвеня.-0-