Фота міністэрства абароны
25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У танкавае падраздзяленне адной з механізаваных брыгад прыбыла партыя танкаў Т-72БМ2, мадэрнізаваных беларускімі спецыялістамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.
Гэта першая вялікая партыя такіх танкаў, якая паступіла ў падраздзяленні Узброеных Сіл. Да гэтага Т-72БМ2 праходзілі абкатку ў войсках. "Сёння мы атрымалі баявыя машыны, якія адпавядаюць усім патрабаванням сучаснага агульнавайсковага бою. Хачу адзначыць, што гэта толькі першы этап атрымання найноўшых баявых машын. У хуткім часе гэта практыка прадоўжыцца, і мы атрымаем новае ўзбраенне, ваенную і спецыяльную тэхніку для выканання задач па прызначэнні", - адзначыў камандзір асобнай гвардзейскай механізаванй брыгады гвардыі палкоўнік Вадзім Ільніцкі.
Распрацоўка Т-72БМ2 вялася інжынерамі і канструктарамі аднаго з прадпрыемстваў Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі. Пры стварэнні танка ўлічваўся вопыт прымянення ваеннай тэхнікі ў сучасных узброеных канфліктах, што дало магчымасць інтэграваць у канструкцыю машыны найбольш эфектыўныя рашэнні для павышэння яе тактыка-тэхнічных характарыстык.
У мадэрнізаваным танку Т-72БМ2 устаноўлены шматканальны прыцэл наводчыка, што павышае эфектыўнасць агню, палепшаны ўмовы стральбы за кошт увядзення рэжыму, які дазваляе кіраваць узбраеннем з месца камандзіра, устаноўлены сучасныя тэле-, цеплавізійныя прыборы і дынамічная абарона ўласнай распрацоўкі і супрацькумулятыўныя экраны. Таксама быў устаноўлены аўтаномны агрэгат электрасілкавання.-0-