Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
24 лютага 2021, 14:28

Брэсцкі абласны краязнаўчы музей пакажа рэдкія дзяржузнагароды

24 лютага, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі абласны краязнаўчы музей у сакавіку пачынае праект "Узнагарода ў гісторыі, гісторыя ва ўзнагародзе", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў музеі.

"Праект прадугледжвае знаёмства шырокай грамадскасці з дзяржаўнымі ўзнагародамі. Будуць прадстаўлены ордэны, ордэнскія знакі розных еўрапейскіх дзяржаў і, па магчымасці, пацвярджальныя дакументы да іх. У зборы музея захоўваюцца вышэйшыя ўзнагароды, якія з'яўляюцца сапраўднымі рэліквіямі. Будуць паказаны таксама ордэны, звязаныя з важнейшымі гістарычнымі падзеямі і канкрэтнымі з'явамі развіцця грамадства", - расказалі ў музеі.

Для прэзентацыі адабраны шэсць прадметаў. Гэтыя рэчы ўяўляюць вялікую гісторыка-культурную і мемарыяльную каштоўнасць, выкананы з каштоўных металаў і дэкарыраваны з выкарыстаннем розных тэхнік ювелірнага мастацтва.

Убачыць новую рэліквію можна раз у два месяцы. Экспанавацца ўзнагароды будуць на працягу дзесяці дзён. Праект разлічаны да канца гэтага года. Першае мерапрыемства з цыкла намечана на 4 сакавіка. Публіцы пакажуць і раскажуць аб ордэне "Мацярынская слава" І, ІІ, ІІІ ступені.

Адзначаецца таксама, што жадаючыя змогуць перадаць у абласны краязнаўчы музей нагрудныя знакі і значкі, медалі і знакі аб заканчэнні сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў, якія ў іх захоўваюцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі