Стужка навiн
22
.12.25
12:52
Спорт
Маладзёжны склад "МІНСКА" заваяваў серабро турніру "MEGA Баскет 3х3"
У фінальным паядынку за чэмпіёнскі тытул беларусы ва ўпартай барацьбе ўступілі маскоўскаму клубу AlfaRocketTeam з лікам 13:15.
12:45
Прэзідэнт
Рабочы візіт Лукашэнкі ў Расію прадоўжыўся нефармальнай сустрэчай лідараў краін СНД у Эрмітажы
Лідары краін Садружнасці сустрэліся ў Эрмітажы - адным з буйнейшых музеяў свету, які захоўвае больш за 3 млн помнікаў культуры розных краін і народаў. Тут сабраны творы жывапісу і графікі, скульптуры, манеты і медалі, археалагічныя матэрыялы.
12:37
Эканоміка
Якімі будуць прыярытэты міжнароднай дзейнасці ЕАЭС у 2026 годзе, расказалі ў ЕЭК
Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет на пасяджэнні 21 снежня ў
Санкт-Пецярбургу зацвердзіў асноўныя напрамкі міжнароднай дзейнасці
Еўразійскага эканамічнага саюза на 2026 год.
12:32
Грамадства
"Унікальны фармат, які набірае абароты". Крутой аб акцыі "Нашы дзеці"
Як адзначыў Дзмітрый Крутой, вельмі здорава, што ў канцы кожнага года
дарослыя, адклаўшы свае справы, могуць сустрэцца з дзецьмі на святочных
мерапрыемствах, да якіх хлопчыкі і дзяўчынкі доўга рыхтуюцца.
12:20
Грамадства
Кароткачасовы снег -12°С прагназуецца ў Беларусі 23 снежня
Аб'яўлена папярэджанне аб неспрыяльнай гідраметэаралагічнай з'яве
(аранжавы ўзровень небяспекі). Ноччу па Віцебскай вобласці чакаецца
рэзкае змяненне ўмоў надвор'я, пахаладае: мінімальная тэмпература
паветра складзе 7-12 градусаў са знакам мінус.
11:53
Эканоміка
Што прадугледжана дарожнай картай "Еўразійскага эканамічнага шляху", расказалі ў ЕЭК
Дарожная карта па рэалізацыі Дэкларацыі аб далейшым развіцці эканамічных
працэсаў у рамках ЕАЭС да 2030 года і на перыяд да 2045 года
"Еўразійскі эканамічны шлях" была падпісана на палях Вышэйшага
Еўразійскага эканамічнага савета 21 снежня ў Санкт-Пецярбургу.
11:26
Палітыка
Беларусь і Егіпет разгледзелі графік візітаў на вышэйшым і высокім узроўні
Бакі разгледзелі стан беларуска-егіпецкіх адносін, уключаючы графік
візітаў у Беларусь на вышэйшым і высокім узроўні, а таксама пасяджэнняў
інстытуцыянальных органаў двухбаковага супрацоўніцтва.
11:25
Эканоміка
Устойлівасць эканомік. Зацверджаны арыенціры макраэканамічнай палітыкі ЕАЭС на 2026-2027 гады
"Дакумент канкрэтызуе перспектыўныя напрамкі работы па актывізацыі
ўзаемадзеяння ў рамках ЕАЭС. Былі ўлічаны глабальныя эканамічныя
тэндэнцыі і асаблівасці эканомік краін еўразійскай "пяцёркі", - сказалі ў ЕЭК.
11:12
Грамадства
У Ханоі з удзелам Беларусі ўрачыста адкрылі комплекс "Міжнародная дружба, салідарнасць і ўдзячнасць"
Мерапрыемства на пляцоўцы В'етнамскага музея ваеннай гісторыі ў Ханоі
было прымеркавана да 79-й гадавіны Дня нацыянальнага супраціўлення, 81-й
гадавіны заснавання В'етнамскай народнай арміі і 36-й гадавіны Дня
нацыянальнай абароны краіны.
11:08
Эканоміка
ЕАБР: эканоміка Беларусі захоўвае рост за кошт спажывецкай і інвестыцыйнай актыўнасці
У 2026 годзе па меры рэалізацыі запланаваных урадам праектаў і
паскарэння росту эканомікі галоўнага стратэгічнага партнёра - Расіі -
аналітыкі ЕАБР прагназуюць павелічэнне ВУП Беларусі на 1,8 працэнта.
10:57
Грамадства
Шэраг навацый уводзіцца ў сістэме дзяржаўнага страхавання і пенсійнага забеспячэння Беларусі
Пастанова падрыхтавана ў мэтах рэалізацыі артыкула закона ад 12 ліпеня
2025 года нумар 90-З "Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнага
сацыяльнага страхавання і пенсійнага забеспячэння".
10:57
Грамадства
Новыя маршруты і павелічэнне турпатоку. Што прадугледжана канцэпцыяй развіцця турызму ў ЕАЭС
Паводле слоў члена Калегіі (міністра) па эканоміцы і фінансавай палітыцы
ЕЭК Бахыта Султанава, стратэгічным дакументам прадугледжаны канкрэтныя
мерапрыемствы, якія будуць садзейнічаць павелічэнню ўзаемных турыстычных
паездак.
10:33
Грамадства
У Беларусі падрыхтавалі рэкамендацыі па выкарыстанні аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны ў экскурсіях
Матэрыялы прызначаны для спецыялістаў экскурсійнай справы, якія
займаюцца распрацоўкай і правядзеннем экскурсій, студэнтаў турысцкіх
спецыяльнасцей.
10:28
Грамадства
У Беларусі мяняецца парадак ажыццяўлення выдавецкай дзейнасці
Для індывідуальных прадпрымальнікаў, якія з'яўляюцца
распаўсюджвальнікамі друкаваных выданняў, з 1 студзеня 2026 года
захоўваецца магчымасць толькі рознічнага распаўсюджвання друкаваных
выданняў.
10:20
Грамадства
Больш за 1,4 тыс. парушэнняў правіл выкарыстання паветранай прасторы Беларусі зафіксавана ў бягучым годзе
"Мноства цэлей парушаюць дзяржграніцу, у тым ліку з баявым прымяненнем.
Ваенна-паветраныя сілы і войскі проціпаветранай абароны знішчаюць гэтыя
беспілотныя апараты. Асноўны напрамак пагроз - паўднёвы", - сказаў на
заканчэнне ён.
