Сцяг Субота, 7 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 снежня 2025, 11:08

ЕАБР: эканоміка Беларусі захоўвае рост за кошт спажывецкай і інвестыцыйнай актыўнасці

Фота з архіва
Фота з архіва
22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эканоміка Беларусі захоўвае рост за кошт спажывецкай і інвестыцыйнай актыўнасці. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на макраагляд Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).

"ВУП Беларусі вырас на 1,3 працэнта ў студзені - лістападзе 2025 года пасля 1,5 працэнта ў студзені - кастрычніку. Эканоміка захоўвае рост за кошт спажывецкай і інвестыцыйнай актыўнасці. Рознічны тавараабарот павялічыўся на 7,1 працэнта за студзень-лістапад (пасля 7,7 працэнта за студзень-кастрычнік). Інвестыцыі ў асноўны капітал выраслі на 11,8 працэнта (пасля 13,2 працэнта)", - адзначылі ў ЕАБР.

У 2026 годзе па меры рэалізацыі запланаваных урадам праектаў і паскарэння росту эканомікі галоўнага стратэгічнага партнёра - Расіі - аналітыкі ЕАБР прагназуюць павелічэнне ВУП Беларусі на 1,8 працэнта.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі