Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Фота з архіва
1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з гадавінай інтранізацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Вы з'яўляецеся духоўным лідарам для мільёнаў праваслаўных вернікаў з розных краін, архіпастырскім служэннем і малітвай дапамагаеце людзям умацавацца ў веры і канфесійнай еднасці", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы перакананы, што падзвіжніцкая праца Патрыярха Кірыла будзе і ў далейшым садзейнічаць высакароднай справе ўмацавання добрасуседскіх адносін паміж двума братэрскімі народамі. "Сёння, у эпоху глабальных выклікаў і найцяжэйшых узрушэнняў, сапраўдная з'яднанасць беларусаў і расіян набывае асаблівае значэнне, становіцца надзейнай апорай", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў Патрыярху Кірылу душэўных і цялесных сіл у імя нястомнага служэння Царкве Хрыстовай.-0-