Сцяг Пятніца, 6 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 лютага 2026, 14:54

Беларуска Зімянкова ўзяла серабро Кубка Ярыгіна па барацьбе ў Краснаярску 

Настасся Зімянкова. Фота Мінспорту
Настасся Зімянкова. Фота Мінспорту
1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены заваявалі чатыры медалі на традыцыйным міжнародным турніры па вольнай барацьбе "Кубак Івана Ярыгіна" ў Краснаярску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заключны дзень спаборніцтваў серабро нашай камандзе прынесла Настасся Зімянкова. У час турніру ў катэгорыі да 76 кг беларуска перамагла дзвюх дзяўчат з Манголіі і адну саперніцу з Кыргызстана, але ў фінале ўступіла яшчэ адной прадстаўніцы Манголіі Тараў Туўшынжаргал. Таксама на медаль у вазе да 125 кг у хлопцаў прэтэндаваў наш Дзяніс Храмянкоў, у паядынку за трэцяе месца беларус прайграў расіяніну Іналу Гаглоеву.

Такім чынам, з Краснаярска наша каманда прывязе адну залатую, дзве сярэбраныя і адну бронзавую ўзнагароды. Раней пераможцам Кубка Ярыгіна стала Ксенія Цярэня (да 65 кг), другое месца ў катэгорыі да 50 кг заняла Наталля Варакіна, а Арыян Цютрын быў трэцім у вазе да 57 кг. Увогуле спартсмены разыгралі 20 камплектаў узнагарод.

Удзел у спаборніцтвах прынялі барцы з Расіі, Беларусі, Азербайджана, Балгарыі, Бразіліі, Грэцыі, Грузіі, Егіпта, Індыі, Казахстана, Кітая, КНДР, Кыргызстана, Кубы, Манголіі, Рэспублікі Карэя, Паўночнай Македоніі, Таджыкістана, Турцыі, Туркменістана і Узбекістана. Нашу краіну прадставілі 18 спартсменаў.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі