Сцяг Субота, 7 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 лютага 2026, 16:33

У Беларусі вырастуць стаўкі збораў для рамеснікаў і ў сферы аграэкатурызму 

Фота з архіва
Фота з архіва
1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі вырастуць стаўкі збораў для рамеснікаў і ў сферы аграэкатурызму, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве па падатках і зборах.

Стаўка збору за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці з 1 лютага 2026 года ўстаноўлена ў памеры Br10 за месяц. Новая стаўка прымяняецца пры выплаце збору за люты і наступныя каляндарныя месяцы 2026-га. Выплата збору за студзень 2026 года ажыццяўляецца па стаўцы ў памеры Br7, якая дзейнічала ў 2025 годзе.

Стаўка збору за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму ўстаноўлена ў памеры Br45 за кожную аграэкасядзібу за месяц. Новая стаўка прымяняецца пры выплаце збору за люты і наступныя каляндарныя месяцы 2026-га. Выплата збору за студзень 2026 года ажыццяўляецца па стаўцы ў памеры Br42 за кожную аграэкасядзібу, якая дзейнічала ў 2025 годзе.

Пры прыняцці ў 2026 годзе мясцовым выканаўчым і распарадчым органам рашэння аб прымяненні збору выплата праводзіцца да канца месяца, у якім прынята такое рашэнне. За наступныя падатковыя перыяды - не пазней за 1-е чысло кожнага каляндарнага месяца.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі