Фота з архіва
22 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Канцэпцыя развіцця турызму ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, зацверджаная 21 снежня на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, вызначае прыярытэтныя напрамкі развіцця галіны, а таксама сумесныя мерапрыемствы па пашырэнні супрацоўніцтва ў ЕАЭС у названай сферы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).
Паводле слоў члена Калегіі (міністра) па эканоміцы і фінансавай палітыцы ЕЭК Бахыта Султанава, стратэгічным дакументам прадугледжаны канкрэтныя мерапрыемствы, якія будуць садзейнічаць павелічэнню ўзаемных турыстычных паездак. "У планах - распрацоўка новых еўразійскіх турыстычных маршрутаў, якія звяжуць нашы краіны агульнымі "ніцямі ўражанняў". І яшчэ - стварэнне спецыяльнага раздзела аб турызме на партале саюза, які прадставіць інфармацыю аб турыстычным патэнцыяле дзяржаў ЕАЭС", - адзначыў міністр ЕЭК.
Паводле даных Сусветнага савета па турызме і падарожжах, у 2024 годзе турызм забяспечыў каля 10 працэнтаў сусветнага ВУП, ствараючы кожнае дзясятае рабочае месца на планеце. Міжнародныя эксперты адзначаюць, што галіна ў цэлым не толькі аднавілася пасля пандэміі, але і ў шэрагу рэгіёнаў перавысіла дакрызісныя паказчыкі.
Краіны ЕАЭС маюць значны патэнцыял для росту, паколькі цяпер сярэдняя доля турызму ў ВУП краін саюза складае толькі каля 3 працэнтаў. Усе краіны ўжо вядуць актыўную работу на нацыянальным узроўні, прымаючы стратэгіі, накіраваныя на павышэнне бяспекі турыстаў, паляпшэнне якасці паслуг, фарміраванне камфортнага асяроддзя, падрыхтоўку кадраў, а таксама прыцягненне інвестыцый у галіну.
"Рэалізацыя канцэпцыі павінна садзейнічаць раскрыццю турыстычнага патэнцыялу кожнай з краін, павелічэнню ўзаемнага турпатоку і ўкладу галіны ў эканоміку. Лічу, што гэта дасць магчымасць умацаваць канкурэнтныя пазіцыі турыстычнага сектара на ўсёй прасторы саюза", - рэзюмаваў Бахыт Султанаў.-0-