Сцяг Пятніца, 6 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 лютага 2026, 09:27

Без ападкаў і вельмі марозна. Якое будзе надвор'е ў першы дзень лютага 

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У нядзелю, 1 лютага, у асобных раёнах краіны днём маразы захаваюцца на адзнацы мінус 19 градусаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У ранішні час на большай частцы тэрыторыі краіны мінімальная тэмпература паветра складзе мінус 25-30 градусаў.

"Будзе пераменная воблачнасць, без ападкаў. Месцамі, а па ўсходзе ў многіх раёнах - галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночнай чвэрці - 4-9 м/с. Максімальная тэмпература днём складзе ад мінус 11 градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 19 - па паўночным усходзе", - паведамілі ў цэнтры.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі