Сцяг Чацвер, 12 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 лютага 2026, 12:51

Стацыянарная і хуткая меддапамога з-за нізкіх тэмператур пераведзена ў рэжым павышанай гатоўнасці да надзвычайнай сітуацыі 

Фота з архіва
Фота з архіва
1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя Беларусі перавяло стацыянарную і хуткую медыцынскую дапамогу з 31 студзеня па 3 лютага ў рэжым павышанай гатоўнасці да надзвычайнай сітуацыі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя.

"Міністэрствам аховы здароўя прынята рашэнне аб пераводзе работы шэрага арганізацый аховы здароўя ў рэжым павышанай гатоўнасці да надзвычайнай сітуацыі. Па ўсёй сістэме праведзена работа па ўзмацненні прыёмных аддзяленняў бальніц і дзяжурна-дыспетчарскіх службаў хуткай медыцынскай дапамогі", - адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Арганізаваны сістэмны кантроль за бяспечнай і надзейнай работай арганізацый аховы здароўя, сеткі аптэк, прадпрыемстваў холдынга "Белфармпрам", арганізацый "Белмедтэхніка" і "Медтэхнацэнтр", устаноў адукацыі - чатырох медуніверсітэтаў і 16 медыцынскіх каледжаў.

Вызначаны графікі кругласутачных дзяжурстваў службовых асоб, адказных за ўстойлівае функцыянаванне арганізацый і ўстаноў галіны аховы здароўя.

Забяспечана гатоўнасць да аператыўнага выкарыстання рэзерваў матэрыяльных рэсурсаў для ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі, у тым ліку лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў.

Праводзіцца ачыстка дахаў будынкаў і збудаванняў ад снегавой нагрузкі і наледзі.

Як паведамлялася, у ноч на 1 лютага ў асобных раёнах краіны слупок тэрмометра апусціцца да мінус 30 градусаў. У цэлым па краіне будзе ад мінус 21 да мінус 27 градусаў, дзе-нідзе па поўдні - ад мінус 18 да мінус 20. Тэмпература днём складзе ад мінус 11 градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 19 - па паўночным усходзе. 2 лютага - месцамі будзе да мінус 33 градусаў.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі