Стужка навiн
30
.12.25
12:53
У свеце
Трамп у тэлефоннай размове праінфармаваў Пуціна аб выніках перагавораў з Зяленскім
"Дональд Трамп і прысутныя пры гэтай размове яго ключавыя дарадчыкі
падрабязна, у дэталях, праінфармавалі аб асноўных выніках перагавораў у
Мар-а-Лага з украінскай дэлегацыяй", - расказаў прадстаўнік Крамля.
12:48
Прэзідэнт
Гранты Прэзідэнта Беларусі на 2026 год назначаны 42 спецыялістам
За кошт дзяржаўнай падтрымкі будуць выкананы праекты, якія маюць пераважнае значэнне для рэалізацыі дзяржаўных праграм, прыярытэтаў навуковай дзейнасці і важнейшых напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.
11:51
Грамадства
Новыя пасады служачых будуць уведзены ў Беларусі з 1 студзеня
У ведамстве адзначылі, што дакумент распрацаваны на аснове прапаноў
Нацыянальнага банка і Міністэрства фінансаў і ўносіць шэраг значных
змяненняў у сферу працоўных стандартаў для фінансава-крэдытнай і
страхавой галін.
11:23
Эканоміка
Нацбанк устанавіў значэнні разліковых велічынь стандартнай рызыкі на студзень
Разліковыя велічыні стандартнай рызыкі ўяўляюць сабой інструмент, які выкарыстоўваецца для забеспячэння фінансавай стабільнасці.
11:05
Эканоміка
Больш за 190 трымальнікаў еўрабондаў замянілі іх на дзяржаблігацыі Беларусі
29 снежня 2025 года ажыццёўлена замена еўрааблігацый з пагашэннем 29
чэрвеня 2027 года на дзяржаўныя аблігацыі Рэспублікі Беларусь выпуску
нумар 355 у аб'ёме $9,4 млн.
10:50
Прэзідэнт
Лукашэнка напярэдадні Новага года падпісаў указ аб памілаванні
З гэтай колькасці 20 чалавек былі асуджаны за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці. Сярод памілаваных 15 жанчын і 7 мужчын, у 11 чалавек ёсць непаўналетнія дзеці.
10:40
Грамадства
У Беларусі прайшоў рытуал заступлення на баявое дзяжурства "Арэшніка"
У абаронным ведамстве нагадалі, што расійскі ракетны комплекс "Арэшнік"
прыбыў у Беларусь у рамках рэалізацыі прынятага кіраўнікамі Беларусі і
Расіі рашэння.
10:23
Эканоміка
Беларусь выплаціла працэнтны даход па еўрааблігацыях
"Выплата працэнтнага даходу па еўрааблігацыях Рэспублікі Беларусь
Belarus-2027 у памеры $12,2 млн у эквіваленце адбылася 29 снежня", - расказалі ў
Мінфіне.
10:12
Грамадства
У Беларусі зацверджана дзяржаўная праграма "Будаўніцтва жылля" на 2026-2030 гады
Плануецца ўвод за пяцігоддзе агульнай плошчы жылля па дзяржаўным заказе ў
аб'ёме 1250 тыс. кв.м, электрадамоў - не менш за 2000 тыс. кв.м.
09:56
Культура
Выстава гродзенскага фотамастака Аляксандра Ласмінскага адкрылася ў Калінінградзе
Аляксандр Ласмінскі - кіраўнік студыі фотамастацтва "Гродна"
Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры, лаўрэат міжнародных конкурсаў у
галіне тэлебачання і фатаграфіі, краязнавец, выдавец, аўтар больш як 37
фотаальбомаў.
09:31
Грамадства
Пра два беларускія касмічныя апараты, выведзеныя на арбіту, расказалі ў НАН
Праз гадзіну пасля старту спадарожнікі аддзяліліся ад разгоннага блока і
выйшлі на нізкую калязямную арбіту на вышыні амаль 500 км. Дэлегацыя
Нацыянальнай акадэміі навук запуск назірала на касмадроме.
09:12
Грамадства
Якія грамадзянскія ініцыятывы рэалізаваны ў Год добраўпарадкавання, расказалі ў МЖКГ
У рамках грамадзянскіх ініцыятыў у Год добраўпарадкавання, парадак якіх
устаноўлены заканадаўствам, мясцовыя ўлады вывучаюць прапановы, што
паступаюць.
09:01
Спорт
Хакеісты мінскага "Дынама" закрываюць каляндарны год матчам ва Уфе
У бягучым сезоне "Дынама" і "Салават Юлаеў" паміж сабой яшчэ не гулялі. У
мінулым чэмпіянаце каманды сустракаліся двойчы, абодва паядынкі тады
завяршыліся ў серыі булітаў.
09:00
Грамадства
Мокры снег і слабая мяцеліца чакаюцца сёння ў Беларусі
Вецер прагназуецца паўночна-заходні, заходні 5-10 м/с, месцамі з
парывамі да 14 м/с, днём па захадзе ў многіх раёнах з парывамі 15-20
м/с.
29
.12.25
19:58
Эканоміка
Зацверджана дзяржпраграма "Дарогі Беларусі" на 2026-2030 гады
Дзяржаўная праграма накіравана на забеспячэнне пераходу да новай якасці
аўтамабільных дарог, якія адпавядаюць сучасным стандартам бяспекі. Яна
распрацавана ў мэтах праграмна-мэтавага рэгулявання рэалізацыі
дзяржаўнай палітыкі ў дарожнай гаспадарцы, падтрымання аўтамабільных
дарог агульнага карыстання ў стане, які забяспечвае камфортнае жыццё ў
любым пункце краіны.
